Цемналескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дрыбінскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цёмны Лес |
Дата ўтварэння | 20 чэрвеня 1966 |
Дата скасавання | 23 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 598 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Цемнале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Цёмны Лес.
Гісторыя
Утвораны 20 чэрвеня 1966 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цёмны Лес у складзе 14 населеных пунктаў (Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Копцеўскі, Ленінскі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Старая Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы), якія былі вылучаны са складу Расненскага сельсавета[1]. З 29 снежня 1989 года ў складзе Дрыбінскага раёна. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхееўскага сельсавета[2].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы і пасёлак Ленінскі.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 598 чалавек[3], з іх 93,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 18 лютага 2023.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.