Цвёрдая фо́рма — верш, для якога строга вызначаюцца колькасць радкоў і спосаб іх рыфмоўкі, а таксама часам правілы паўтарэння асобных радкоў альбо іх частак.
У Еўропе цвёрдыя формы з’яўляюцца пад час эпохі Адраджэння. У гэты перыяд утварыліся санет, рандэль, рандо, трыялет, сексціна. Таксама распаўсюджаныя яны і на Усходзе. Да іх далучаюцца персідскія рубаі, японскія хайку, танка і рэнга. Ствараюцца цвёрдыя формы і ў Новы час. Так у XIX стагоддзі англійскім пісьменнікам Эдвардам Лірам была ўведзеная новая цвёрдая форма — лімерык.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.