Адзіночныя крышталы інсуліна
Механіка суцэльных асяроддзяў
Суцэльнае асяроддзе

Цвёрдае целаагрэгатны стан рэчыва, які характаразуецца стабільнасцю формы і характарам цеплавога руху атамаў, якія ажыццяўляюць малыя ваганні каля палажэнняў раўнавагі. Адрозніваюць крышталічныя і аморфныя цвёрдыя целы. Крышталы характарызуюцца прасторавай перыядычнасцю ў размяшчэнні ваўнаважных палажэнняў атамаў. У аморфных целах атамы вагаюцца вакол хаатычны размешчаных пунктаў. Паводле класічнага ўяўлення, устойлівым станам (з мінімумам патэнцыйнай энергіі) цвёрдага цела з'яўляецца крышталічнае. Аморфнае цела знаходзіцца ў мэтастабільным стане і з цягам часу павінна перайсці ў крышталічны стан, аднак час крышталізацыі настолькі вялікі, што мэтастабільнасць зусім не праяўляецца.

  • Атамы і малекулы, з якіх складаецца цвёрдае целы, шчыльна ўпакаваны разам. Іншымі словамі, малекулы цвёрдага цела практычна захоўваюць сваё ўзаемнае палажэнне адносна іншых малекулаў і ўтрымліваюцца паміж сабой міжмалекулярным узаемадзеяннем.
  • Многія цвёрдыя целы ўтрымліваюць у сабе крышталічныя структуры. У мінералогіі і крышталаграфіі пад крышталічнай структурай маецца на ўвазе вызначаны парадак атамаў у крыштале. Крышталічная структура складаецца з элементарных ячэек, набору атамаў размешчаных у асаблівым парадку, які перыядычна паўтараецца ва ўсіх накірунках прасторавай кратай. Адлегласці паміж элементамі гэтай краты ў розных накірунках называюць параметрам гэтай краты. Крышталічная структура і сіметрычнасць іграюць ролю ў вызначэнні мноства ўласцівасцяў, такія як спайнасць крышталя, электронная зонная структура і аптычныя ўласцівасці.
  • Пры прымяненні дастатковай сілы любое з гэтых уласцівасцяў можа быць парушана, выклікаючы дастатковую дэфармацыю.
  • Цвёрдыя целы валодаюць цеплавой энергіяй, такім чынам іх атамы ажыццяўляюць вагальны рух. Тым не менш гэты рух нязначны і не можа назірацца ці быць адчутым пры нармальных абставінах.

Раздзел фізікі, які вывучае цвёрдыя целы называецца фізікай цвёрдага цела і з'яўляецца падраздзелам фізікі кандэнсаваных асяроддзяў. Матэрыялазнаўства галоўным чынам разглядае пытанні, звязаныя з уласцівасцямі цвёрдых цел, такімі як цвёрдасць, мяжа трываласці, супраціўленне матэрыялу нагрузкам, а таксама фазавыя пераўтварэнні. Гэта значным чынам супадае з пытаннямі, якія вывучаюцца фізікай цвёрдага цела. Хімія цвёрдага стану перакрывае пытанні, якія разглядаюцца абодвумя гэтымі раздзеламі ведаў, але асабліва закранае пытанні сінтэзавання новых матэрыялаў.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.