Цар-звон

Цар-звон — помнік рускага ліцейнага мастацтва XVIII стагоддзя.

Гісторыя

У 1730 г. імператрыца Ганна Іаанаўна загадала пераліць разбіты звон Грыгор'ева з даданнем металу і давесці вагу звона да 10 тысяч пудоў. Сыну фельдмаршала Мініха было даручана для гэтай працы знайсці ў Парыжы майстра. Мініх прапанаваў гэтую працу выканаць каралеўскаму механіку Жэрменю, але той палічыў гэта жартам — адліць звон такога памеру.

Выканаць гэтую працу вылучыўся Іван Фёдаравіч Маторын. Папярэдне Маторын адліў невялікую (12 пудоў) мадэль звона. Пасля чаго ўсе чарцяжы, у тым ліку і схема ўздыму, былі адпраўленыя ў Пецярбург на зацверджанне.

Адліўка звона

Пасля ўсіх узгадненняў звон быў адліты рускімі майстрамі Іванам Матарыным і Міхаілам Маторыным ў 1733—1735 гадах на Гарматным двары.

Фармоўка звона рабілася на Іванаўскай плошчы. Для гэтага была выкапана яма 10 м глыбіні. Каб кажух вытрымаў ціск расплаўленага металу, уся прастора паміж формай звона і сценамі ліцейні ямы засыпалі зямлёй, старанна яе ўтрамбавалі.

Вышыня звона з вушкамі складае 6,24 м, дыяметр — 6,6 м, маса каля 200 тон.

Звон быў адліты 25 лістапада 1735 года, пасля 1,5 гадоў падрыхтоўчых работ. Пры ліцці ўзнікалі пастаянна непрадбачаныя сітуацыі. Іван Маторын не паспеў скончыць адліўку, бо памёр, і яго справу завяршыў сын Міхаіл.

Апошняя плаўленне металу працягвалася 36 гадзін у чатырох плавільных печах, а адліўка прайшла усяго за 1 гадзіну 12 хвілін.

Паводле аналізу, праведзенаму ў лабараторыі міннага корпуса, у сплаве змяшчаецца медзі — 84,51 %, волава — 13,21 %, серы — 1,25 %, золата — 0,036 % (72 кг), срэбра — 0,25 % (525 кг).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.