Цар-дуб
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, вёска Тадуліна, Лепельскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 0,050, га
Дата заснавання 27 снежня 1963
physical
Цар-дуб
Цар-дуб

Цар-дуб — дуб звычайны ў вёсцы Тадуліна Лепельскага раёна, узрост якога складае 250 гадоў[1], паводле іншых крыніц — 400 гадоў[2]. Размешчаны за 15 км ад г. Лепеля. Зацвержаны ў якасці батанічнага помніка прыроды Дзяржаўным камітэтам Савета Міністраў БССР па ахове прыроды ад 27 снежня 1963 года № 221[1].

Ствол дрэва

Тадулінскі цар-дуб дасягае ў вышыню 26 метраў, дыяметр ствала складае 1,56 метра, вышыня ад першага жывога сучка — 2 метры, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 26 метраў, з захаду на ўсход — 25 метраў. Багата пладаносіць.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Інфармацыя з ахоўнай таблічкі помніка
  2. Помнікі гісторыі і архітэктуры Лепельскага раёна. Помнікі прыроды(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.