Праваслаўны храм | |
Царква ў імя святога Сімяона Стоўпніка | |
---|---|
53°04′52″ пн. ш. 27°21′33″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Барок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Слуцкая епархія |
Архітэктурны стыль | неарускі стыль |
Будаўніцтва | 1912—1916 гады |
Стан | дзейнічае |
|
Царква ў імя прападобнага Сімяона Стоўпніка — праваслаўны храм у в. Барок (Слуцкі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
У 1912 годзе на змену драўлянай царкве, прывезенай са Слуцка, пачалося будаўніцтва мураванага храма, якое ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а потым рэвалюцыйнымі падзеямі, не было завершана.
У пачатку 1930-х гадоў прыход у Баславічах быў скасаваны. Недабудаваны мураваны храм стаў выкарыстоўвацца як складское памяшканне, а старая драўляная царква, у якой да гэтага часу працягваліся набажэнствы, была разабрана[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры неарускага стылю.
Чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіда з бакавымі рызніцамі.
Складаны сілуэт храма фарміруюць разнастойныя па форме і велічыні дахі: двухсхільныя над прытворам, прыдзеламі і трапезнай, чатырохсхільны — над малітоўнай залай, вальмавы — над апсідай. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца васьмігранны ярус званіцы з арачнымі прасветамі. Рызаліты галоўнага фасада і прыдзелаў вылучаны парталамі лучковых уваходных праёмаў.
Архітэктура храма насычана цаглянай узорыстасцю — шматлікія крапоўкі, ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы. Унутры малітоўная зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі, прыдзелы — цыліндрычнымі, апсіда — конхай; памяшканні злучаны паміж сабой шырокімі арачнымі прасветамі. Над уваходам кансольна навісае галерэя хораў.
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].