Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
---|---|
![]() | |
53°32′01″ пн. ш. 24°43′41″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Ражанка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Шчучынскае |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкай, 14а.
Гісторыя
У 1990-х гадах была зарэгістравана рэлігійнага грамада ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 1996 годзе было вырашана будаваць храм. 27 лютага 1998 года рашэннем Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта быў перададзены ўчастак зямлі з будынкам. Будынак пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і з’яўляўся былой сінагогай, якая была пераабсталяваная ў пасляваенны час у сельскі клуб.
30 верасня 2004 года храм быў асвячоны ў гонар Раства Хрыстова архіепіскапам Арцеміем.
У 2004—2005 гадах узведзена цагляная агароджа вакол храма і ўстаноўленыя арачныя чарырохстопныя брамы над уваходам да храма[1].
Зноскі
- ↑ Храм Рождества Христова д. Рожанка Архівавана 28 снежня 2019.
Спасылкі
- Царква ў гонар Раства Хрыстова (Ражанка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.