Славутасць
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
52°42′13″ пн. ш. 24°18′51″ у. д.
Краіна  Беларусь
Вёска Котра
Канфесія праваслаўе
Тып будынка царква
Дата заснавання 1773
Стан зруйнавана
Map

Царква́ Успе́ння Прасвято́й Багаро́дзіцыправаслаўная царква ў вёсцы Котра Пружанскага раёна, заснаваная ў 1773 годзе. Зруйнаваная за савецкім часам.

Гісторыя

У 1773 памешчык Лаўрэнцій Савіцкі заснаваў у Котры драўляны храм, асвечаны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. У парафію ўваходзілі вёскі Котра, Радзецк, Пескі, Клепачы, Краснае.

Да стогадовага юбілею ў вёсцы была пабудавана новая, мураваная царква, асвечаная ў 1873 годзе. Да яе прыходу былі далучаны вёскі Бакуны і Ліхасельцы.

Падчас Другой сусветнай вайны купал царквы выкарыстоўвалі нямецкія войскі для трэніроўкі ў стральбе з гармат. Перад гэтым жыхары вёскі былі выселены, а святар атрымаў загад вызваліць памяшканне царквы ад царкоўнага начыння, якое было перавезена ў Мокраўскую царкву. Ад артылерыйскіх снарадаў царква была моцна пашкоджана, засталіся толькі муры.

У пачатку 50-х гадоў XX стагоддзя царква і агароджа канчаткова разабраны, на яе месцы паўстаў вясковы клуб.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.