Храм | |
Царква Святой Ганны | |
---|---|
Церква святої Анни | |
![]() | |
49°50′33″ пн. ш. 24°01′02″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Львоў, вул. Гарадоцкая, 32. |
Канфесія | уніяцтва |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
![]() |
|
![]() |
Царква Святой Ганны — дзеючы грэка-каталіцкі храм у цэнтры Львова, былы рымска-каталіцкі касцёл Святой Ганны.
Гісторыя
Першай пабудовай на гэтым месцы была драўляная капліца, пабудаваная ў 1507 годзе майстрамі кравецкага цэха ў памяць аб некалькіх цэхавых вучнях, якія загінулі на гэтым месцы ў бойцы з гарадской вартай. У 1509 годзе капліцу спалілі падчас аблогі горада валашскімі войскамі Багдана ІІІ Сляпога. Пасля гэтага храм пабудаваны часткова з каменю, часткова з дрэва. У 1599 годзе зноў асвечаны, што можа сведчыць аб яшчэ адной перабудове. Падчас аблогі Львова войскамі Хмяльніцкага ў 1648 годзе храм зноў спалены.
Толькі ў 1670 годзе руіны, перададзеныя ордэну аўгустынцаў у 1673 годзе, пачалі аднаўляць, падчас чаго ў прыватнасці быў пабудаваны манастыр. Наступная перабудова храма адбылася ў 1730 годзе. У 1756 годзе пры касцёле зацверджана брацтва Святога Яна. У 1783 годзе манастыр скасаваны аўстрыйскімі ўладамі. У 1810 годзе перад касцёлам усталяваная скульптура Яна Непамука. У 1820 годзе храм стаў парафіяльным. У манастыры размешчана трохкласавая школа. У 1824 годзе храм зноў асвячоны (абрад правёў арцыбіскуп Анджэй Анквіч). У 1853-1862 гадах перабудавана вежа, устаноўлены гадзіны і чатыры званы, збудаваная апсіда. Падчас гэтай жа рэстаўрацыі скляпенні апсіды і галоўнага нефа распісаны фрэскамі Марціна Яблонскага. У храме знаходзіўся 10-рэгістравы орган з адным мануалам і педаллю. У другой палове XIX ст. у храме было 5 драўляных барочных алтароў, амбон. У 1911 годзе прыход перанесены ў новапабудаваны касцёл Святой Лізаветы, але пазней падзелены і касцёл Святой Ганны зноў стаў парафіяльным.
У савецкі час храм ператвораны ў касу продажу чыгуначных білетаў, а пазней - у мэблевую краму. Унутранае аздабленне цалкам знішчана. Страчаныя ўсе алтары і роспісы, знішчаны гадзіннік і забраныя ўсе званы, дэмантаваны і вывезены ў Літву арган. У 1992 годзе храм перададзены Украінскай грэка-каталіцкай царкве.