Праваслаўны храм | |
Царква Святой Ганны | |
---|---|
![]() | |
52°55′31″ пн. ш. 24°32′02″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Задваране |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Свіслацкае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1790 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у вёсцы Задваране Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. У некаторых крыніцах царкву адносяць да колішняга маёнтка Харашэвічы[1].
Гісторыя
![](../I/Chara%C5%A1evi%C4%8Dy._%D0%A5%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_(1850).jpg.webp)
Пабудавана ў 1790 годзе[2] з цэглы. Па іншых звестках, храм пабудаваў памешчык Якім Мікалаевіч Булгарын у 1770-х гадах[1]. А. М. Кулагін у манаграфіі «Праваслаўныя храмы Беларусі» адносіць узвядзенне царквы да 1-й паловы XIX стагоддзя[1].
У 1877 годзе інжынер Леанард Кржыжаноўскі выканаў абмерныя чарцяжы царквы[3]. У 1880 годзе архітэктар Пётр Залатароў прадставіў праект перабудовы царквы і спраектаваў іканастас для яе[4].
Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, які ўступам пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавой нізкай рызніцай. Да фасада дабудавана трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная макаўкай; 2-і ярус вырашаны 4-калонным прысценным порцікам з трохвугольным франтонам. Макаўкай завершаны і двухсхільны дах над алтарнай часткай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
- 1 2 3 Свято-Аннинская церковь д. Хорошевичи Архівавана 28 лістапада 2021. (руск.)
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф.9 7. воп. 2. д. 26, с. 15
- ↑ Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 80
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 405. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Ганны (Задваране)
- Царква Святой Ганны (Задваране) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Ганны (Задваране) на сайце Radzima.org