Славутасць | |
Царква Святога Мікалая | |
---|---|
![]() | |
49°21′09″ пн. ш. 21°42′28″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Епархія | Прэшаўская архідыяцэзія[d] |
Благачынне | Гункаўцы[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] і народнае дойлідства[d][1] |
Дата заснавання | 1658[1] |
![]() |
|
![]() |
Царква Святога Мікалая — грэкакаталіцкі храм у вёсцы Бодружал раёна Свіднік Прэшаўскага края, Славакія. Размешчана на высокім узгорку ў цэнтры вёскі. Распаўсюджана меркаванне, што царква Св. Мікалая з'яўляецца прататыпам храмаў лемкаўскага тыпу[2].
Гісторыя
Пабудавана ў 1658 годзе паводле лемкаўскага паўночна-заходняга тыпу і з'яўляецца найстаражытнейшым драўляным сакральным збудаваннем у Славакіі.
Найстарэйшы звон, які захаваўся ў царкве, быў адліты ў 1759 годзе. У пачатку Першай сусветнай вайны большасць званоў была пераплаўлена. Мясцовыя жыхары аднавілі страчаныя званы ў 1920-х гадах. Самы вялікі звон аплаціў мясцовы ляснік Міхал Зелізняк, а маленькі звон быў выраблены за кошт усіх астатніх жыхароў паселішча.
З 1968 года да сярэдзіны 1990-х гадоў царква была двухабраднай, гэта значыць у ёй праводзіліся як грэкакаталіцкія, так і праваслаўныя богаслужэнні. У наш час яна належыць толькі Грэка-Каталіцкай Царкве.
У 1990-х гг. быў рэстаўраваны алтар, а затым у 2004 годзе і ўвесь будынак.
У 2008 годзе разам з іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў храм быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Архітэктура
Царква складаецца з трох квадратных у плане аб'ёмаў — прэзбітэрыя (рызніцы), цэнтральнага аб'ёму і бабінца, пабудаваных на адной восі з усходу на захад. Кожны з аб'ёмаў ашаляваны дошкамі і завершаны шатровым дах, увянчаным купалам-банькай. Лічыцца, што такая трохчастковая структура сімвалізуе Святую Тройцу.
Царква мае тры вежы, якія павялічваюцца ў памеры паслядоўна ад маленькай усходняй над прэзбітэрыем да самай высокай заходняй прызматычнай формы, якая размешчана над бабінцам і служыць званіцай. Цэнтральная вежа над асноўным аб'ёмам з'яўляецца самай масіўнай, хоць і не перавышае па вышыні заходнюю.
Інтэр’ер храма аформлены ў стылі барока. Паўночную сцяну нефа ўпрыгожвае вялікая фрэска 1790-х гадоў, на якой намаляваны сцэны Страшнага суда і Распяцце Ісуса Хрыста. Таксама захаваліся багаты чатырох'ярусны іканастас 1794 года. У прэсбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжавання, побач з якім знаходзіцца больш сціплы алтар 1706 года з іконай Ecce Homo.
Вакол царквы размешчаны могілкі, абнесеныя агароджай з брамай, якая мае канічны дах з галоўкай, а таксама званіца XIX стагоддзя.
Зноскі
- 1 2 3 https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Chrám v Bodružali
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Мікалая (Бодружал)
- Bodružal, Gréckokatolícky drevený chrám svätého Mikuláša, 1658, NKP Архівавана 31 мая 2020. (славацк.)