У Цайдамскай катлавіне
Салёнае возера Чархан на поўнач ад Голмуда

Цайдам — тэктанічная ўпадзіна ў Цэнтральнай Азіі, у Кітаі, абмежаваная гарамі Алтынтаг і Наньшань (на поўначы і паўночным усходзе) і Куньлунь (на поўдні і паўднёвым захадзе). Даўжыня каля 700 км, шырыня ад 100 да 300 км, вышыня 2600—2900 м. Паўночна-заходняя частка ўяўляе сабой пясчана-гліністую раўніну з асобнымі ўваламі і градамі з ўчасткамі бедленда. Паўднёва-ўсходняя частка Цайдама — ніжэй, аддзеленая ад паўночна-заходняга уступам вышынёй да 100 м. Тут размешчаны саланчакі (плошчай да 1600 км²), якія ўзніклі на месцы старажытных азёр. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад — 11 да −15 ° С, ліпеня — ад 15 да 18 ° С, ападкаў 25-50 мм у год (на ўсходзе да 150 мм), пераважна летам; зіма звычайна бясснежная.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.