Горад
Х'юстан
Houston
| ||||||||||||||||||||||||||
Х’юстан (англ.: Houston) — чацвёрты па колькасці жыхароў горад у Злучаных Штатах Амерыкі і найбуйнейшы горад у штаце Тэхас з насельніцтвам 2 287 047 чалавек у 2021 годзе паводле Бюро перапісу насельніцтва ЗША.[3] Х’юстан з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Харыс, а таксама галоўным эканамічным цэнтрам агламерацыі Вялікага Х'юстана, які займае пятае месца сярод агламерацый па насельніцтве з агульнай колькасцю 7 340 118 чалавек па ацэнцы за 2022 год.[4] Горад знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Мексіканскага заліва на прыбярэжнай раўніне.
Заснаваны 30 жніўня 1836 года братамі Аўгустусам Чапменам Аленам і Джонам Кірбі Аленам. Стаў горадам 5 чэрвеня 1837 і названы ў гонар генерала Сэма Х’юстана, першага прэзідэнта Рэспублікі Тэхас.
Вядомыя асобы
- Дантэ Стыгерз (нар. 1982) — амерыканскі баскетбаліст.
- Ганна Ніколь Сміт
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://www.houstontx.gov/mayor/ Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ DP05 ACS Demographic and Housing Estimates 2021 . Бюро переписи населения США. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022. Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ Economy at a Glance — April 2023 . Партнёрство Большого Хьюстона. Праверана 3 мая 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.