Хіп-хоп | |
---|---|
Кірунак: | папулярная музыка |
Вытокі: | фанк, дыска, соул, рэгі, spoken word, блюз |
Месца і час узнікнення: | 1974 год, Нью-Ёрк |
Папулярнасць: | 1990-я — цяпер |
Разнавіднасці | |
Вытворныя: | рытм-н-блюз, нью-джэк-свінг, рэпкор, рэп-метал, ню-метал, кранк-кор, рэгетон, еўрадэнс, трып-хоп, тустэп-гэрыдж, абстрактны хіп-хоп |
Хіп-хоп (англ.: hip hop) — маладзёжная субкультура, якая ўзнікла ў ЗША у канцы 1970-х гадоў сярод афраамерыканцаў. Да яе атрыбутыкі належаць уласны музычны стыль («хіп-хоп»), жаргон, мода, танцавальныя стылі (брэйк-данс і інш.), графічнае мастацтва (графіці) і інш. На пачатак 1990-х гадоў хіп-хоп стаў часткай маладзёжнай культуры у многіх краінах свету.
У Беларусі
Хіп-хоп у Беларусі прадстаўлены незалежным лэйблам «Ambasada Music Group» (або AMG, дзейнічае з 2006), вядомымі выканаўцам Кроў, гуртам «Чырвоным па Белым».
3 лістапада 2007 у клуб «Акварыюм» (Мінск) адбыўся першы фэст беларускай рэп- і хіп-хоп культуры.
Гл. таксама
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.