Хіналін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаC₉H₇N
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS91-22-5
PubChem7047
Рэг. нумар EINECS202-051-6
SMILES
RTECSVA9275000
ChemSpider6780

Хіналін — гетэрацыклічнае арганічнае злучэнне. Змяшчаецца ў каменнавугальнай смале. Ядро хіналіну — структурны фрагмент хіналінавых алкалоідаў, напрыклад, хініну.

Бясколерная вадкасць з характэрным саладкаватым пахам. Малекулярная маса 129,17 а.а.м. Тэмпература плаўлення −15,6 °C. Тэмпература кіпення 237,7 °C. Шчыльнасць 1,095 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, слаба — у вадзе. Гіграскапічны. Моцная аснова, утварае солі з неарганічнымі кіслотамі.

Выкарыстанне

Вытворныя хіналіну — аснова для вытворчасці лекавых сродкаў (напрыклад, энтэрасептолу, трыхаманацыду). Выкарыстоўваецца для сінтэзу цыянінавых фарбавальнікаў, у якасці растваральніка для серы, фосфару і інш.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.