Аграгарадок
Хідры
Хідры на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Хі́дры[1] (трансліт.: Chidry, руск.: Хидры) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хідрынскага сельсавета. Размешчаны каля аўтадарогі Кобрын — Дзівін, за 10 кіламетраў на поўдзень ад горада і 13 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Кобрын, 56 кіламетраў ад Брэста.
У 1940—1954 гадах і з 1972 года[2] цэнтр сельсавета.
Насельніцтва
- 1999 год — 799 жыхароў
- 2002 год — 802 жыхары, 260 двароў
- 2010 год — 755 жыхароў
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы
- Юрый Аляксеевіч Вашчук (нар. 1983) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, спявак.
- Міхаіл Калістратавіч Дубінка (1937—2011) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
- Таццяна Антонаўна Сакалюк (1932—2009) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хы́дрэ
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.