Хіджра (араб. هجرة — «перасяленне») — пераезд прарока Мухамеда з Меккі ў Медыну ў 622 годзе. У гонар гэтай падзеі год Хіджры абвешчаны пачаткам мусульманскага летазлічэння, якое таксама называецца Хіджра. У адпаведнасці з мусульманскім месяцавым календаром у лістападзе 1980 года завяршыўся 1400 год Хіджры і пачалося XV стагоддзе. Дата шырока адзначалася ў мусульманскім свеце і выкарыстоўвалася рэлігійнымі арганізацыямі для пашырэння ісламу.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.