Хунта (ісп.: junta — «сход, камітэт») — у Іспаніі і іспанамоўных краінах гэтым словам пазначаюцца розныя органы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку грамадзянскія. Напрыклад, хунта Піначэта. Калі гаворка ідзе пра партугаламоўныя краіны, ужываецца тэрмін «жунта» (па-партугальску junta).
У сучаснай беларускай мове (як і ў шэрагу іншых моў свету) слова хунта выкарыстоўваецца ў асноўным для абазначэння ваеннай дыктатуры, якая ўсталявалася ў выніку дзяржаўнага перавароту, прычым не абавязкова ў іспанамоўнай краіне — грэчаская ваенная хунта («чорныя палкоўнікі») або хунта М’янмы.
Найбольш вядомыя хунты
- Першая хунта Аргенціны
- Першая і другая бразільскія хунты (1930 і 1969).
- Нігерыйская хунта (1966—1979 і 1983—1998).
- Грэчаская хунта, «Чорныя палкоўнікі» ці «Рэжым палкоўнікаў» (1967—1974)[1].
- Перуанская хунта (1968—1980).
- Урадавая Хунта Чылі, 1973—1990.
- ДЭРГ у Эфіопіі (1974—1987).
- Аргенцінская хунта (1976—1982)[2].
- Урадавая Хунта Нацыянальнай Рэканструкцыі (1979—1985).
- Ваенны Савет Нацыянальнага Выратавання (1981—1983).
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.