![]() Хуліа Гервасіа Перэс | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1926
|
||||||||||||||||||
Памёр |
22 верасня 2002 (76 гадоў)
|
||||||||||||||||||
Пахаванне | |||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Хуліа Гервасіа Перэс (ісп.: Julio Gervasio Pérez Gutiérrez; 19 чэрвеня 1926 — 22 верасня 2002) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.
Біяграфія
Пачаў гуляць у клубе «Расінг» з Мантэвідэа ў 1946 годзе. Дэбютаваў у першым дывізіёне Уругвая ў 1948 годзе ў складзе іншага сталічнага клуба — «Рывер Плэйта».
З 1950 па 1957 год ён гуляў за клуб «Насьяналь», стаўшы чэмпіёнам Уругвая чатыры разы. Ён правёў 22 матчы і забіў 8 галоў за зборную Уругвая, з 1950 па 1957 год. У 1950 годзе ў складзе зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. Удзельнік чэмпіянату Паўднёвай Амерыкі 1955.
У 1957 годзе выступаў у Бразіліі за клуб «Інтэрнасьянал». Праз год Перэс вярнуўся ва Уругвай і выступаў у прафесійным футболе да 1960 года ў клубе «Суд Амерыка». Затым правёў 3 гады ў рэгіянальных аматарскіх лігах дэпартаментаў Канелонеса, Лавальехі і Рочы.
Пасля завяршэння кар’еры працаваў трэнерам у розных уругвайскіх клубах. Трэніраваў таксама парагвайскую «Алімпію» ў 1980 годзе, а затым мексіканскі клуб «Веракрус».
Хуліа Гервасіа Перэс памёр 22 верасня 2002 года ў Мантэвідэа.
Тытулы
- Чэмпіён Уругвая (4): 1950, 1952, 1955, 1956
- Чэмпіён свету (1): 1950
Зноскі
- 1 2 Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
Літаратура
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.