Хуан Хасэ Ібарэчэ (баскск.: Juan José Ibarretxe Markuartu; нар. 15 сакавіка 1957, Льёдыа) — баскскі палітык, па адукацыі і прафесіі эканаміст, нефармальны лідар Баскскай нацыяналістычнай партыі (EAJ-PNV). Паслядоўна дамагаецца незалежнасці Краіны Баскаў. Прэзідэнт («леендакары», баск. Lehendakari) аўтаномнай Краіны Баскаў у складзе Іспаніі з 2 студзеня 1999 па 7 мая 2009.
У верасні 2003 года Ібарэчэ выступіў з планам ператварэння Краіны Баскаў у «свабодна далучаную» да Іспаніі дзяржаву, якая самастойна павінна вырашаць пытанні эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Згодна з планам, такая дзяржава павінна валодаць уласнай судовай сістэмай і мець прадстаўніцтвы за мяжой.
Зноскі
- ↑ Juan Jose Ibarretxe Markuartu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.