Хто смяецца апошнім | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1954 |
IMDb | ID 5111566 |
«Хто смяецца апошнім» — беларускі камедыйны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным. Сцэнарыст: Кандрат Крапіва. Кампазітар: Дзмітрый Раманавіч Камінскі. Прэм’ера: 31 студзеня 1955 года (кіно).
Акцёры: Леанід Рахленка, Лідзія Шынко, Глеб Глебаў, Уладзімір Уладамірскі, Лілія Драздова, Іван Шаціла, Барыс Платонаў, Зінаіда Браварская, Лідзія Ржэцкая, Генрых Грыгоніс, Павел Малчанаў, Таццяна Аляксеева, Эдуард Шапко, Р. Раксанава, Алімпіяда Шах-Парана, Б. Ямпольскі.
Сюжэт
Па матывах аднайменнай сатырычнай камедыі Кандрата Крапівы, пра прайдзісветаў і падхалімаў, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы. У цэнтры фільма — вобраз ілжэвучонага Гарлахвацкага і яго памагатага Зёлкіна.
Зноскі
Літаратура
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.