Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (ням.: Christiane Nüsslein-Volhard, нар. 20 кастрычніка 1942, г. Магдэбург, Германія) — нямецкі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 год разам з Э. Вішаўсам і Э. Льюісам «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Біяграфія
Скончыла ўніверсітэт Гётэ ў 1964 годзе ў г. Франкфурце-на-Майне і Цюбінгенскі ўніверсітэт у 1968 годзе. З 1969 года ў Інстытуце Макса Планка (г. Цюбінген).
Аўтар навуковых прац па даследаванні генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1973).
Узнагароды
Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку:
- 1995 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Э. Вішаўсам і Э. Льюісам)
- 1992 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1992 — Прэмія імя Альфрэда П. Слоўна малодшага (англ.: Alfred P. Sloan, Jr. Prize)
- 1991 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1986 — Медаль Лейбніца
Зноскі
- ↑ Christiane Nüsslein-Volhard // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christiane Nüsslein-Volhard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 лютага 2022.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Nüsslein-Volhard_Christiane
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/1332.html Праверана 25 лютага 2018.
- ↑ https://royalsociety.org/people/christiane-nusslein-volhard-12013
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрысціяна Нюслайн-Фольхард
- Аўтабіяграфія Хрысціяны Нюслайн-Фольхард на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Хатняя старонка Хрысціяны Нюслайн-Фольхард на сайце Інстытута эвалюцыйнай біялогіі імя Макса Планка Архівавана 6 лютага 2012. (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.