Хрыста Боцеў
балг.: Христо Ботев
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні балг.: Христо Ботьов Петков
Дата нараджэння 6 студзеня 1848(1848-01-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1876(1876-06-01)[2] (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Botyo Petkov[d]
Маці Ivanka Boteva[d]
Жонка Veneta Boteva[d]
Дзеці Ivanka Boteva[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст, рэвалюцыянер, настаўнік, перакладчык
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Хрыста Боцеў (балг.: Христо Ботев; 6 студзеня 1848 — 2 чэрвеня 1876) — балгарскі паэт, рэвалюцыянер і нацыянальны герой змагання супраць турэцкага панавання.

Біяграфія

Нарадзіўся Боцеў ў сям’і Боцё Петкава, настаўніка і дзеяча нацыянальнага вызваленчага руху. Да 1863 года будучы паэт вучыўся ў родным горадзе Калоферы, восенню 1863 года з дапамогай Балгарскага таварыства ў Адэсе і з дапамогай рускага віцэ-консула ў Канстанцінопалі Н. Герава паступіў у Другую Адэскую гімназію. Там ён пачаў пісаць вершы, за ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху быў у 1865 годзе выключаны з гімназіі. Пасля паэт вучыўся ў Новарасійскім універсітэце ў Адэсе, працаваў настаўнікам ў сяле Задунаеўка ў Бесарабіі. Боцеў належаў да пакалення балгарскіх эмігрантаў, якое было цесна звязанае з рускай інтэлігенцыяй (сімвалічны вобраз — Інсараў у «Напярэдадні» Тургенева).

У 1867 годзе Боцеў вярнуўся ў Калофер і там падчас урачыстасцяў у гонар Кірыла і Мяфодзія (цяпер нацыянальнае свята Балгарыі, адным з заснавальнікаў гэтай традыцыі быў бацька паэта) выступіў з антытурэцкай прамовай, пасля якой быў вымушаны пакінуць горад і эміграваць у Румынію.

У 1869 годзе паэт браў удзел у аб’яднаннях балгарскай эміграцыі ў Бухарэсце, пазнаёміўся і пасябраваў з Васілам Леўскім (у 1873 годзе Боцеў напісаў верш пра яго смяротнае пакаранне), увайшоў у Балгарскі цэнтральны рэвалюцыйны камітэт. Блізкім сябрам Боцева быў таксам беларускі рэвалюцанер Мікалай Судзілоўскі Русель. З 1871 года выдаваў газету «Слова балгарскіх эмігрантаў» («Дума на българските емигранти») і супрацоўнічаў з газетай «Свабода», якую выдаваў Любен Каравелаў. У 1876 годзе пачалося Красавіцкае паўстанне, падчас якога Боцеў (які не меў ніякага ваеннага досведу) разам з лейтэнантам рускай арміі Ніколам Вайноўскім кіраваў атрадам з 276 чалавек, які высадзіўся з парахода «Радзецкі», што прыплыў з Румыніі па Дунаі. Але на момант высадкі атрада паўстанне было амаль падаўленае. Спачатку атрад досыць паспяхова абараняўся, але ў канцы мая 1876 года яго становішча рэзка пагоршылася. Лічыцца, што 2 чэрвеня (21 мая па старым стылі) Боцеў быў смяротна паранены турэцкім снайперам на гары Враца і амаль адразу памёр. Згодна з яшчэ адной версіяй, Боцеў быў забіты кімсьці са сваіх паплечнікаў. Амаль усе ўдзельнікі атрада Боцева таксама загінулі.

У сваёй творчасці Боцеў арыентаваўся на вершы рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў і асабліва на вершы Някрасава. Быў знаёмы з раманамі І. С. Тургенева, М. Чэрнэшэўскага. Адзін з самых знакамітых яго твораў — балада «Хаджы Дзімітр». У 1875 годзе Хрыста Боцеў і яго паплечнік Стэфан Стамболаў выдалі супольны зборнік «Песні і паэмы». З усёй творчай спадчыны Боцева захавалася крыху больш за дваццаць вершаў, большасць з якіх сталі народнымі песнямі. Першы поўны збор ацалелых твораў Боцева быў выдадзены ў 1907 годзе.

Праз два гады пасля смерці Боцева Балгарыя атрымала незалежнасць, і паэт разам з Васілам Леўскім хутка ператварыўся ў легендарную фігуру нацыянальнага адраджэння. У 1885 годзе дзень яго смерці аб’яўлены святам (Дзень Боцева), у 12 гадзін у гэты дзень штогод гудкі сірэн заклікаюць усіх ушанаваць памяць тых, хто загінуў за нацыянальную незалежнасць. У 1890 годзе ў Врацы яму быў пастаўлены помнік. Яго імем названая гара Боцеў, самы высокі хрыбет Стара-Планіна, горад Боцеўград, вуліцы амаль у кожным горадзе Балгарыі і Румыніі, у расійскім горадзе Саранску і пік на Паўднёвых Шэтландскіх астравах. У 2009 годзе помнік Боцеву быў усталяваны таксама ў Адэсе.

Бюст Боцева зрабіў Заір Азгур (1959). Аднайменны верш балгарскому паэту прысвяціў Ніл Гілевіч.

Пераклады

На беларускую мову Х. Боцева перакладаў Ніл Гілевіч, а таксама Алесь Разанаў і Мікола Хведаровіч.

Творы

  • Ботев, Христо. Събрани съчинения в три тома. София, 1976, ред. колегия П. Динеков и др., т. 1 — 517 стр., т. 2 — 501 стр., т. 3 — 743 стр.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. 1 2 3 Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  3. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09669580408667235

Літаратура

  • Бурмов, Александър. Христо Ботев и неговата чета. София, 1974, 785 с.
  • Жечев, Николай. Христо Ботйов — летопис за живота и дейността му 1847/1848 — 1876. София, 2007, 305 с., ISBN 9549544436674

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.