«Хросны бацька 2» (англ.: The Godfather Part II) — амерыканскі эпічны крымінальны фільм 1974 года, створаны рэжысёрам Фрэнсісам Фордам Копалам паводле сцэнарыя, напісаным у суаўтарстве з Марыа П’юза. Галоўныя ролі выканалі Аль Пачына, Роберт Д’ювал, Даян Кітан, Роберт Дэ Ніра, Талія Шайр, Маргана Кінг, Джон Кезэйл, Марыяна Хіл і Лі Страсберг. Часткова грунтуючыся на рамане «Хросны бацька» П’юза 1969 года, фільм з'яўляецца як працягам, гэтак і прыквелам «Хроснага бацькі», прадстаўляючы паралельныя гісторыі. Першая апавядае пра Майкла Карлеонэ ад 1958 года, а іншая — пра маладосць і сталасць дона сям’і Віта Карлеонэ. Прыквел ахоплівае падарожжа Віта Карлеонэ з Сіцыліі ў ЗША і да часу заснавання яго ўласнага сямейнага прадпрыемства ў Нью-Ёрку.
Фільм быў запланаваны адразу пасля выхаду першага фільма, калі кампанія Paramount Pictures атрымала калясальны поспех. Было вырашына прыцягнуць да здымак той жа самы склад. Копала, якому быў дадзены большы творчы кантроль над фільмам, хацеў зрабіць як працяг, гэтак і прыквел фільма, які раскажа пра ўздым Віта і падзенне Майкла. Пасля выхаду кінастужка зарабіла ў свеце ад 48 да 88 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 13 мільёнаў долараў. «Хросны бацька 2» быў намінаваны на адзінаццаць прэмій «Оскар» на 47-й цырымоніі кінапрэміі і стаў першым сіквелам, які перамог як найлепшы фільм.
Другая частка фільма і яе папярэднік застаюцца вельмі ўплывовымі фільмамі, асабліва ў крымынальным жанры, і лічацца аднымі з найлепшых фільмаў усіх часоў. У 1997 годзе Амерыканскі інстытут кіно паставіў фільм на 32-і радок у спісе найлепшых фільмаў у гісторыі амерыканскага кіно, і праз 10 гадоў не змяніў гэту пазіцыю[6]. «Хросны бацька 2» быў абраны дзеля захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША ў 1993 годзе, лічачыся культурным, гістарычным і эстэтычна значным фільмам.
Сюжэт
Фільм апавядае падзеі, якія мелі месца праз некаторы час пасля падзей у «Хроснага бацькі», а таксама расказвае пра ранняе жыццё Віта Карлеонэ (Роберт Дэ Ніра).
Віта
У 1901 годзе сям’я дзевяцігадовага Віта Андаліні была забітая ў Карлеонэ на Сіцыліі пасля таго, як яго бацька абразіў мясцовага кіраўніка мафіі дона Чыча (Джузэпэ Сілата). Віта ўцёк на караблі ў Нью-Ёрк і зарэгістраваўся там як Віта Карлеонэ. Ён пасяляецца ў Нью-Ёрку і ў 1917 годзе ў яго з'яўляецца жонка і нараджаецца сын Фрэда. Малады італьянец губляе працу праз умяшальніцтва мясцовага дона Фанучы (Гастонэ Москін), але Клеменца (Бруна Кербі) запрашае Віта нечакана прыняць удзел у крадзяжы.
Праз нейкі час у Віта нараджаецца яшчэ адзін сын Майкл. Злачынствы Віта прыцягваюць увагу Фанучы, які вымагае грошы ў абмен на заступніцтва. Партнёры Віта, Клеменца і Сальваторэ Тэсіа (Джон Апрэа), прапануюць заплаціць яму, але Віта настойвае, што Фанучы прыме меншы плацёж, калі Віта зробіць яму прапанову, ад якой ён не зможа адмовіцца. Падчас фестывалю, Карлеонэ пераследуе Фанучы да яго кватэры і застрэльвае. Віта становіцца паважаным і паспяховым членам супольнасці, і да яго звяртаецца па дапамогу ўдава, якую гаспадар жадае высяліць. Пасля таго, як гаспадар удавы даведваецца пра рэпутацыю Віта, ён згаджаецца дазволіць удаве заставацца на вельмі выгодных умовах. Віта разам з сям’ёй наведвае Сіцылію ўпершыню пасля эміграцыі. Ён разам з дзелавым партнёрам Тамазіна прыходзіць у дом дона Чыча, нібыта, каб папрасіць блаславення Чыча на экспарт іх аліўкавага алею. Аднак, Віта помсціць, раскрываючы сваё сапраўднае імя і забіваючы Чыча.
У 1940-я гады сям’я Корлеонэ збіраецца дзеля святкавання дня народзінаў Віта. Майкл абвяшчае, што ў адказ на напад на Перл-Харбар ён пакінуў каледж і паступіў у склад марской пяхоты Злучаных Штатаў, што прыводзіць Соні (Джэймс Каан) ў лютасць, Том (Роберт Дзюваль) скептычна ставіцца да гэта задумы, і толькі Фрэда (Джон Кезэйл) яго падтрымлівае. Калі Віта прыходзіць, усе, акрамя Майкла, выходзяць з пакою, каб павітаць яго.
Майкл
У 1958 годзе, падчас вечарыны ў гонар першага прычасця сына на возеры Тага, Майкл праводзіць шэраг сустрэч яе дон сям’і злачынцаў Корлеонэ. Фрэнк Пентанджэлі (Майкл Гацца), памагаты сям’і Карлеонэ, засмучаны тым, што Майкл адмаўляецца дапамагаць абараняць сваю тэрыторыю ад братоў Разата, якія працуюць на Хаймана Рота (Лі Страсберг), даўняга партнёра па карлеонскіх справах. У тую ноч Майкл пакідае Неваду, перажыўшы замах на яго дом.
Майкл падазрае, што гэта Рот планаваў яго забойства, але пры сустрэчы з ім прыкідваецца, што нічога не ведае. У Нью-Ёрку Пентанджэлі спрабуе захаваць прытворства Майкла, заключыўшы мір з сям’ёй Разата, але яго спрабуюць забіць. Рот, Майкл і некалькі іх партнёраў едуць у Гавану, каб абмеркаваць свае будучыя прадпрымальніцкія перспектывы на Кубе ў сувязі з урадам Фульхэнсіа Батысты. Пасля таго, як Майкл стаў сведкам самападрыву паўстанца, ён разумее, што рэжым Батысты нежыццяздольны і Кубінская рэвалюцыя атрымае перамогу. У навагоднюю ноч Фрэда незнарок раскрывае, што ведае правую руку Рота, Джоні Олу (Домінік К’янезэ), аднак раней сцвярджаў, што яны ніколі не сустракаліся. Праз гэты факт Майкл разумее, што гэта Фрэда здрадзіў яму. Майкл загадвае свайму ахоўніку забіць Олу і Рота, але целаахоўнік з'яўляецца забітым паліцыяй, перш чым ён здолеў дабрацца да Рота. Батыста адракаецца ад прэзідэнцкае пасады і ўцякае. Падчас наступнага хаосу Майкл, Фрэда і Рот паасобку ўцякаюць у ЗША. Вярнуўшыся дадому, Майкл даведваецца, што яго жонка Кей (Даян Кітан) перажыла выкідак.
У Вашынгтоне, акруга Калумбія, камітэт Сенату па пытаннях арганізаванай злачыннасці расследуе справы сям’і Карлеонэ. Пентанджэлі згаджаецца даваць паказанні супраць Майкла, які, на яго думку, двойчы яго здрадзіў і знаходзіцца пад аховай сведак. Вярнуўшыся ў Неваду, Фрэда кажа Майклу, што ён вельмі няшчасны праз тое, што на яго не звяртаюць увагі. Ён сцвярджае, што не ведаў, што Майкла спрабавалі забіць і паведамляе Майклу, што адзін з членаў камісіі Сената быў падкуплены Ротам. Майкл адмаўляецца ад Фрэда, але загадвае свайму памочніку працягваць абараняць яго, пакуль жывая іхная маці. Майкл прывозіць брата Пентанджэлі з Сіцыліі, і ў выніку Пентанджэлі адмаўляецца ад сваёй папярэдняй заявы. Кей раскрывае Майклу, што на самой справе яна зрабіла аборт і што яна мае намер сысці з сям’і разам з дзецьмі. Абураны Майкл штурхае Кей і выганяе яе, беручы на сябе апеку над дзецьмі.
Маці Майкла памірае, і Майкл пачынай помсціць сваім ворагам. Рот, які вымушаны вярнуцца ў ЗША пасля адмовы ў прадастаўленні прытулку ў Ізраілі, забіваецца чалавекам Майкла. Том Гаген наведвае Пентанджэлі на ваеннай базе, дзе той хаваецца, нагадвае яму, што няўдалыя змоўшчыкі супраць рымскага імператару часта сканчалі жыццё самагубствам і запэўнівае, што пра яго сям’ю будуць клапаціцца. Пентанджэлі здзясняе самагубства, лежачы ў ванне. Нарэшце, на рыбалцы памагаты Майкла забівае Фрэда.
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма «Хросны бацька 2» напісаў італьянскі кампазітар Ніна Рота.
Крытыка
Першапачаткова «Хросны бацька 2» атрымаў вельмі рознабаковыя водгукі[7], частка кінакрытыкаў негатыўна ўспрынялі твор, у той час як іншыя прызналі яго лепшым за першы фільм[8][9]. Не зважаючы на тое, што рэжысура і акцёрскае майстэрства адразу ж былі ўхваленымі, многія крытыкі скардзіліся і адзначалі, што ён ёсць занадта павольным і заблытаным[10]. Аднак, фільм хутка стаў прадметам крытычнае пераацэнкі[11]. Незалежна ад таго, твор разглядаецца асобна альбо ў сувязі з папярэднікам як адная праца, «Хросны бацька 2» цяпер шырока лічыцца адным з найвялікшых фільмаў сусветнага кіно. На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалення 98%, заснаваны на 85 аглядах, з сярэдняй адзнакай 9,70/10. Паводле кінакрытыкаў фільм, грунтуючыся на цудоўнае працы Аль Пачына і Роберта Дэ Ніра, ўсталяваў новыя стандарты для сіквелаў, якія яшчэ не сапсавалі першую частку. Metacritic, у якім выкарыстоўваецца сярэдняўзважаны рэйтынг, ацаніў фільм на 90 балаў з 100 магчымых на аснове 18 крытычных аглядаў, паказваючы ўсеагульнае ўхваленне.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- 1 2 http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=godfather2.htm
- 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 29 мая 2022.
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=15790&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ «Citizen Kane Stands the Test of Time» Архівавана 11 жніўня 2011.. American Film Institute.
- ↑ Eagan, Daniel (2009). «America's Film Legacy: The Authoritative Guide to the Landmark Movies in the National Film Registry». Bloomsbury Publishing USA. — С. 712. — ISBN 978-1-4411-1647-5.
- ↑ Biskind, Peter (1991). «The Godfather Companion». Wildside Press. ISBN 0-8095-9036-0.
- ↑ «The Godfather, Part II». Turner Classic Movies, Inc.
- ↑ «The 'Godfather Part II' Sequel Syndrome». Newsweek.
- ↑ Garner, Joe (2013). «Now Showing: Unforgettable Moments from the Movies». Andrews McMeel Publishing. — ISBN 978-1-4494-5009-0.
Спасылкі
- Хросны бацька 2 на сайце «Internet Movie Database» (англ.).
- Хросны бацька 2 на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.).
- Хросны бацька 2 на сайце «Metacritic» (англ.).