Хоўм Крэдыт | |
---|---|
Заснаванне | 10 ліпеня 2002 |
Скасавана | 28 верасня 2018[1] |
Пераемнік | ЗАТ Альфа-Банк[1] |
Сайт | homecredit.by |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя „Хоум Крэдыт“» — былая юрыдычная асоба, якая мала права ажыццяўляць асобныя банкаўскія аперацыі і віды дзейнасці, прадугледжаныя Банкаўскім кодэксам Беларусі. НКФА таксама з’яўлялася элементам банкаўскай сістэмы краіны, як і банк, толькі з іншымі ліцэнзійнымі паўнамоцтвамі на ажыццяўленне аперацый (вузейшымі, чым у банка). Склад банкаўскіх аперацый, якія магла ажыццяўляць НКФА, вызначаўся Нацбанкам.
Гісторыя
Арганізацыя была заснавана ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Лорабанк».
У снежні 2006 года «Лорабанк» набыла міжнародная група Home Credit, якая з’яўляецца членам вядучай міжнароднай фінансавай групы кампаній PPF, заснаванай у 1991 годзе. Група PPF працуе на рынку фінансавых паслуг (банкаўская розніца, страхаванне, спажывецкае крэдытаванне), рынку кіравання актывамі і нерухомасці.
У пачатку 2016 года ўласнік ААТ «Хоум Крэдыт Банк» прыняў рашэнне аб яго пераўтварэнні ў нябанкаўскую фінансавую арганізацыю. Такое рашэнне звязана з «змяненнем мадэлі бізнесу і актыўным развіццём каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў» і прынята «ў мэтах аптымізацыі выдаткаў на вядзенне бізнесу»[2].
З чэрвеня 2018 года 100 % акцый арганізацыі належаць ЗАТ «Альфа-Банк»[3].
28 верасня 2018 г. праведзены запіс аб спыненні дзейнасці «НКФА „Хоум Крэдыт“» у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[4].
Зноскі
- 1 2 https://www.alfabank.by/about/articles/old_news/informatsiya-dlya-klientov-v-svyazi-s-reorganizatsiey-oao-nkfo-khoum-kredit/
- ↑ «Хоум Кредит Банк» планируют преобразовать
- ↑ Альфа-Банк завершил сделку по покупке «Хоум Кредит»(недаступная спасылка)
- ↑ Інфармацыя для кліентаў у сувязі з рэарганізацыяй ААТ "НКФА «Хоум Крэдыт»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.