Хосні Мубарак | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. حسني مبارك | |||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Кіраўнік урада | Ахмед Шафік | ||||||||||||||
Віцэ-прэзідэнт | Амар Сулейман (у 2011)[1] | ||||||||||||||
Папярэднік | Анвар Садат Суфі Хасан Абу Талеб (в. а.) |
||||||||||||||
Пераемнік | Махамед Хусейн Тантаві (в. а.) Мухамед Мурсі |
||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Папярэднік | Анвар Садат | ||||||||||||||
Пераемнік | Ахмад Фуад Махі ад-Дзін | ||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Прэзідэнт | Анвар Садат | ||||||||||||||
Папярэднік | Хусейн эль-Шафей | ||||||||||||||
Пераемнік | Амар Сулейман | ||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Нараджэнне |
4 мая 1928[2][3][…] |
||||||||||||||
Смерць |
25 лютага 2020[5][6][…] (91 год) |
||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||
Бацька | ас-Саід Ібрахім Мубарак | ||||||||||||||
Жонка | Suzanne Mubarak[d] | ||||||||||||||
Дзеці | Alaa Mubarak[d] і Gamal Mubarak[d] | ||||||||||||||
Веравызнанне | іслам суніцкага толку | ||||||||||||||
Партыя | Нацыянальна-дэмакратычная партыя Егіпта | ||||||||||||||
Адукацыя | Егіпецкая ваенная акадэмія | ||||||||||||||
Прафесія | ваенны | ||||||||||||||
Дзейнасць | палітык, лётчык, ваенны | ||||||||||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||||||||||
Навуковая сфера | палітыка[8] | ||||||||||||||
Аўтограф | |||||||||||||||
Гады службы | 1954—2011 | ||||||||||||||
Род войскаў | Egyptian Air Force[d] | ||||||||||||||
Званне | маршал авіяцыі | ||||||||||||||
Бітвы | |||||||||||||||
Узнагароды |
|
||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Махамад Хосні Саід Мубарак (араб. محمد حسني سيد مبارك, 4 мая 1928, Кафра эль-Мусайлаха — 25 лютага 2020, Каір, Егіпет) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта з 14 кастрычніка 1981 года па 11 лютага 2011 года.
Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.
На чале дзяржавы
Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.
Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.
Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў членаў апазіцыйных арганізацый, змякчыў умовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх члены пакараны. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.
Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.
Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.
Пасля адстаўкі
Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.
Зноскі
- ↑ Мубарак прызначыў главу разведкі віцэ-прэзідэнтам(недаступная спасылка). Лента.ру (29 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Mohammed Hosni Mubarak // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
- ↑ https://www.aljazeera.com/news/2020/02/egypt-president-hosni-mubarak-dies-91-200225105344417.html
- ↑ https://www.nytimes.com/2020/02/25/obituaries/hosni-mubarak-dead.html
- ↑ L’ancien président égyptien Hosni Moubarak est mort / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2020. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 25 лютага 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 11 красавіка 2023.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).