Хорст Янсен | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, графічны дызайнер, рысавальнік, графік, ілюстратар, літограф, фатограф |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1995[1][4][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хорст Янсен (ням.: Horst Janssen; 14 лістапада 1929, Гамбург — 31 жніўня 1995, Гамбург) — нямецкі мастак і графік.
Жыццё і творчасць
Нарадзіўся ў няпоўнай сям’і, бацьку ніколі не бачыў. У дзяцінстве выхоўваўся ў дзеда ў Ольдэнбургу. У 1939 годзе дзед памёр ад туберкулёзу. У 1943 годзе пасля смерці ад туберкулёзу маці Хорст пераязджае да сваёй цёткі Ганны Янсен, сястры маці, якая працягнула яго выхаванне.
У 1946 годзе паступіў ў мастацкую школу ў Гамбургу. У 1947 годзе газета «Die Zeit» упершыню публікуе яго малюнкі. З 1948 года ён займаецца ілюстрацыяй літаратуры, цікавіцца ксілаграфіяй. У 1952 годзе атрымаў гамбургскую стыпендыю Ліхтварка.
З 1957 г. стварае шматлікія каляровыя гравюры, аб’яднаныя ў 47 графічных цыклаў з прыкладна 4 тысячамі аркушаў. Поспех і прызнанне дашлі да майстра ў 60-я гады XX стагоддзі. У 1964 годзе ён атрымлівае прэмію мастацтваў горада Дармштата, а ў 1965 годзе — прэмію Эдвіна Шарфа г. Гамбурга. У тым жа годзе адбылася вялікая выстава яго графікі ў Гановеры. Затым былі выставы ў Дармштаце, Берліне, Дзюсельдорфе, Гамбургу, Штутгарце, Мюнхене, Базелі.
Шматлікія выставы Х. Янсена адбыліся таксама і ў іншых краінах, за межамі Германіі — у Базелі (1966), Лондане (1970), Осла, Гётэбаргу і Цюрыху (1971), Нью-Ёрку (1974), Турыне (1975), Барселоне, Лугана і Кембрыджы (1976), Чыкага (1980), Новасібірску (1985), Амстэрдаме (2008). У 1982 годзе перасоўная выстава работ майстра была арганізавана ў Японіі, а ў 1983—1985 гады — у ЗША.
У 1968 годзе Х. Янсен атрымаў Вялікі прыз на 34-м Венецыянскім біенале, у 1975 годзе — прэміі Шылера ў Мангейме.
У лістападзе 2000 года ў Ольдэнбургу адкрыўся музей Хорста Янсена.
Зноскі
- 1 2 Horst Janssen
- ↑ Horst Janssen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://zkm.de/en/person/horst-janssen Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Horst Janssen — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.