Хомскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хомск
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Хо́мскі сельсавет (руск.: Хомский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хомск.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаберскага сельсавета[1], 31 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Гошаўскага сельсавета[2]. 21 студзеня 1961 года ў склад Немяржанскага сельсавета перададзены вёскі Маркавічы і Чарнеевічы[3], якія 16 мая 1988 года вернуты ў склад Хомскага сельсавета[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Хомскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1936 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы[7].

У складзе сельсавета 10 населеных пунктаў: Гнілец, Гошава, Дубраўкі, Жабер, Заточча, Заяленне, Маркавічы, Старамлыны, Хомск, Чарнеевічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. 10 000 экз.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.