Хобіт | |
---|---|
The Hobbit | |
Жанр |
фэнтэзі прыгоды |
Рэжысёр | Пітэр Джэксан |
Прадзюсар |
Пітэр Джэксан Фрэн Уолш Кэралін Канінгем |
Сцэнарыст |
Гільерма дэль Тора Пітэр Джэксан Фрэн Уолш Філіпа Боенс па аповесці Джона Толкіна |
У галоўных ролях |
Марцін Фрымен Іэн Мак-Келен Элайджа Вуд Рычард Армітыдж Эндзі Серкіс |
Аператар | Эндру Лесні |
Кампазітар | Говард Шор |
Кінакампанія | |
Працягласць | 203 хв. |
Бюджэт | $ 745 млн (станам на сакавік 2014 года)[1] |
Краіна |
Новая Зеландыя ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2012—2014 |
Папярэдні фільм | Уладар пярсцёнкаў |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Хобіт» — пастаўленая рэжысёрам Пітэрам Джэксанам серыя з трох звязаных адзіным сюжэтам кінастужак, якая ўяўляе сабой экранізацыю аповесці Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад».
Трылогія складаецца з фільмаў:
- «Хобіт: Нечаканая вандроўка» (The Hobbit: An Unexpected Journey, 2012)
- «Хобіт: Пустка Смаўга» (The Hobbit: The Desolation of Smaug, 2013)
- «Хобіт: Бітва пяці войскаў» (The Hobbit: The Battle of the Five Armies, 2014).
Трылогія
Фільмы з'яўляюцца вольнай экранізацыяй аповесці Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Яны распавядаюць нам пра прыгоды хобіта Більба Бэгінса і трынаццаці гномаў на шляху да Адзінокай гары, а таксама з'яўляюцца прыквелам да кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў».
Узроставыя абмежаванні ўсіх трох фільмаў: дзецям старэйшым за 12 гадоў.
«Хобіт: Нечаканая вандроўка»
Сусветная прэм’ера фільма «Хобіт: Нечаканая вандроўка» адбылася 28 лістапада 2012 года ў Уэлінгтане, Новая Зеландыя[2]. 12 снежня фільм выйшаў у пракат у Новай Зеландыі, 13 снежня — у Вялікабрытаніі, 14 снежня — у ЗША, а 19 снежня — у Расіі[3].
«Хобіт: Пустка Смаўга»
Сюжэт фільма апавядае пра новыя прыгоды гномаў, Гэндальфа Шэрага і Більба, якія перайшлі горы і цяпер ратуюцца ў Беарна ад оркаў на чале з жудасным Болгам, якія пераследваюць іх. Паспяхова правёўшы гномаў і хобіта на поўнач, чараўнік адпраўляецца ў крэпасць Дол Гулдур, дзе сутыкаецца з Некрамантам, які апыняецца нікім іншым як Саўранам, а тым часам гномы і Більба блукаюць па Ліхалессі. Там яны змагаюцца з гіганцкімі павукамі, а затым трапляюць у палон да эльфаў Трандуіла. Дзякуючы знаходлівасці Більба ўсім удаецца збегчы з вязніцы і дасягнуць азёрнага горада Эсгарота.
Пасля мноства нягод гномы нарэшце дасягаюць Эрэбара — іх былога каралеўства. Більба пранікае ў пячоры Адзінокай гары, дзе дракон Смаўг ахоўвае незлічоныя багацці. Чароўны пярсцёнак дапамагае хобіту выратавацца ад цмока.
«Хобіт: Бітва пяці войскаў»
Смаўг ляціць у Азёрны горад, а велізарная армія оркаў пад камандаваннем Азога набліжаецца да Адзінокай гары, неўзабаве адбудзецца Бітва пяці войскаў.
Прэм'ера трэцяй часткі, «Хобіт: Бітва пяці войскаў», адбылася 1 снежня 2014 года.
Стварэнне
Рэжысёр
Рэжысёрам фільма першапачаткова планаваўся рэжысёр трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Пітэр Джэксан. Аднак яго судовы разгляд з кампаніяй New Line Cinema па фінансавых пытаннях зрабіла гэта немагчымым. Джэксан быў звольнены з праекта, а ў студыі не знайшлося ні часу, ні сцэнарыя для рэалізацыі фільма. Прадзюсар Сол Зэнц, які валодаў правамі на экранізацыі Толкіна, заняў бок Джэксана і заявіў, што, калі New Line не паспеюць пачаць здымкі да 2009 года, ён адкліча правы і разам з Джэксанам прыступіць да пошукаў новай студыі.
Кампраміс быў знойдзены ў 2008 годзе. Джэксану было прапанавана крэсла прадзюсара новага праекта, што задаволіла ўсе бакі. Рэжысёрам жа стаў Гільерма дэль Тора, аўтар фільма «Лабірынт фаўна», а таксама дылогіі «Хелбоя». Раней дэль Тора скептычна адклікаўся пра фэнтэзі ў стылі Дж. Р. Р. Толкіна[4], але пасля прызначэння паабяцаў узяцца за працу з запалам.
30 мая 2010 года стала вядома, што Гільерма дэль Тора выбыў з праекта з-за чарговай адтэрміноўкі пачатку здымак у сувязі з фінансавымі праблемамі Metro-Goldwyn-Mayer, якая валодае правамі на экранізацыю[5]
«У сувязі з пастаяннымі пераносамі здымачнага перыяду „Хобіта“ я сутыкнуўся з неабходнасцю прыняць найцяжкае рашэнне ў жыцці. Я пражыў у найбагацейшым свеце Толкіна амаль два гады, я дыхаў ім і займаўся яго прапрацоўкай, але зараз з найвялікшым шкадаваннем вымушаны адмовіцца ад пастаноўкі гэтых выдатных фільмаў. Я застаюся ўдзячны Пітэру, Фрэн і Філіпе Боенс, New Line, Warner Bros. і сваёй новазеландскай камандзе. Мне пашчасціла працаваць у адной з найпрыгожых краін свету і з аднымі з лепшых людзей у кінавытворчасці, так што маё жыццё больш не будзе ранейшым.»
Пітэр Джэксан з гэтай нагоды сказаў наступнае:
«Нам вельмі сумна назіраць як Гільерма пакідае праект, але ён трымаў нас у курсе, так што рашэнне не стала нечаканасцю. Мы цудоўна разумеем, як час распрацоўкі фільмаў, які зацягнуўся па не залежным ад нас прычынам, паставіў пад пагрозу яго іншыя праекты. (…) Гільерма працягне працу над сцэнарыем разам са мной, Фрэн і Філіпай, так што я вельмі рады таму факту, што наша супрацоўніцтва працягнецца яшчэ на некалькі месяцаў, пакуль сцэнарый не будзе цалкам гатовы. На гэтым тыдні мы сустрэнемся з New Line і Warner, каб забяспечыць плаўны пераход праекта з рук Гільерма да іншага рэжысёра.»
Пасля таго, як дэль Тора пакінуў праект, у рэжысёрскае крэсла вярнуўся Пітэр Джэксан, як і планавалася першапачаткова.
Акцёры
Іэн Мак-Келен і Эндзі Серкіс падпісалі кантракты на звыклыя ролі Гэндальфа і Голума адпаведна[6]. Х’юга Уівінг ізноў сыграе Эльранда[7].
Галоўным прэтэндэнтам на ролю Більба Бэгінса лічыўся Джэймс Мак-Эвой, які іграў фаўна Тумнуса ў «Хроніках Нарніі», таму з ім вяліся інтэнсіўныя перамовы. Аднак акцёр адмовіўся ад гэтай ролі[8]. У кастрычніку 2010 года стала вядома, што ролю Більба будзе іграць Марцін Фрымен, выканаўца роляў доктара Ватсана з брытанскага серыяла «Шэрлак» і Артура Дэнта з «Аўтастопам па галактыцы». Перамовы з ім вяліся даўно, аднак акцёр адмаўляўся падпісваць кантракт, спасылаючыся на здымкі ў працягу «Шэрлака»[9], пакуль не быў зменены графік здымак «Хобіта». Таксама стаў вядомы асноўны акцёрскі склад (гл. ніжэй).
Бюджэт трылогіі
Калі ў 2007 годзе Warner анансавала праект (тады «Хобіт» быў яшчэ дылогіяй), на кожны з фільмаў планавалася выдаткаваць каля 150 мільёнаў долараў. Для працы над фільмамі Warner Bros. стварыла кінакампанію 3 Foot 7 Ltd. Паводле яе дакументаў, новазеландскія падаткаплацельшчыкі ўклалі ў вытворчасць фільмаў 98 мільёнаў новазеландскіх долараў. У кастрычніку 2013 года прадзюсары апублікавалі інфармацыю пра тое, што стварэнне трылогіі «Хобіт» Пітэра Джэксана абыйдзецца ў два разы даражэй, чым трылогія «Уладар Пярсцёнкаў» (на вытворчасць «Уладара» пайшло 280 мільёнаў і яшчэ 145 мільёнаў на маркетынг), Гэта было звязана з тым, што рэжысёр вырашыў паэксперыментаваць з хуткасцю кадра, здымаючы ў 48 fps, і ў дадатак да ўсяго — у 3D. Студыя заявіла, што на стварэнне фільмаў выдаткаваны ўжо 561 мільён долараў, але праца над карцінамі працягваецца. Прычым, у прыведзеную суму ўваходзяць 266 здымачных дзён, выдаткаваных на «Хобіта» ў 2011—2012 гадах, але не ўваходзяць дадатковыя два месяцы пераздымак, атрыманыя Джэксанам пазней. Акрамя таго, да праславутай сумы дададуцца расходы на постпрадакшн 2013—2014 гадоў, калі будуць выпушчаны другая і трэцяя часткі[10]. Да сакавіка 2014 года прамежкавы кошт прац над фільмамі ўзрос да 745 млн долараў, але Warner змагла вярнуць сабе 122 мільёна долараў ад новазеландскіх падаткаплацельшчыкаў, праз падатковыя ільготы[11].
Дызайн
Джон Хоу і Алан Лі, якія працавалі ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў», былі наняты для стварэння дызайну Міжзем'я, у якім адбываюцца ўсе падзеі. Таксама паведамлялася, што дызайн будзе стварацца пры дапамозе рэжысёра Гільерма дэль Тора. Сам Дэль Тора заявіў, што дызайн Міжзем'я не будзе цалкам падобны на дызайн у кінатрылогіі «Уладар Пярсцёнкаў». Да прыкладу, эльфы і оркі знешне моцна адрозніваюцца ад сваіх суродзічаў ва «Уладары Пярсцёнкаў». Аднак, некаторыя дызайнерскія ідэі Тора ўсёткі пераняў з «Уладара Пярсцёнкаў», але не ўсе, як гаворыць сам рэжысёр[12].
Дэль Тора таксама мае вопыт дызайнерскіх прац у фільмах «Хелбой» і «Лабірынт фаўна»[13].
Зброя
Дызайн зброі ствараўся з апорай на рэальныя гістарычныя ўзоры. Апрача іншай зброі — ужо выкарыстаны ў серыі кінжал «Джала», які ў самым пачатку «Уладара Пярсцёнкаў» ужо пажылы Більба дорыць свайму пляменніку Фрода, а таксама меч Гэндальфа Гламдрынг. Абодва гэтыя мячы маюць гістарычныя прататыпы: Джала падобны на клінкі старажытных спартанцаў, а зброя Гэндальфа — на меч бронзавага веку і заходнееўрапейскі паўтараручны меч.
Паводле меркавання аўтара артыкула «„Хобіт“. Сярэдневяковая зброя ў фільме»[14], дызайнеры фільма, ствараючы зброя гномаў, чэрпалі натхненне ў разнастайнай зброі: старажытнагрэчаскай фалькаце, заходнееўрапейскім фальшыёне, старажытнагерманскім скрамасаксе і еўрапейскім фошардзе, старажытнаіранскай булаве, траншэйнай дубінцы, скандынаўскай, польскай і венгерскай баявых сякерах. Зброя і даспехі эльфійскіх вершнікаў Рывендэла не моцна адрозніваецца ад узбраення войскаў Апошняга Саюза ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка», эльфы тут таксама страляюць з коней з лукаў (у Толкіна ў «Сільмарыліёне» часта згадваюцца эльфійскія конныя лучнікі).
У ролях
Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[15][16]:
Персанаж | Акцёр / Актрыса |
---|---|
Більба Бэгінс | Марцін Фрымен |
Більба Бэгінс, у старасці | Іэн Холм |
Гэндальф Шэры | Іэн Мак-Келен |
Эльранд | Х’юга Уівінг |
Голум (вобраз і голас) | Эндзі Серкіс |
Галадрыэль | Кейт Бланшэт |
Торын Дубашчыт | Рычард Армітыдж |
Балін | Кен Стот |
Бофур | Джэймс Несбіт |
Глоін, бацька Гімлі / Троль Уільям (голас) | Пітэр Хэмблтан |
Доры / Троль Берт (голас) | Марк Хэдлау |
Норы | Джэд Брофі |
Кілі | Эйдан Цёрнер |
Філі | Дзін О'Горман |
Двалін | Грэм Мак-Тавіш |
Оін | Джон Калін |
Бомбур | Стывен Хантэр |
Оры | Адам Браўн |
Біфур / Троль Том (голас) | Уільям Кірхер |
Фрода Бэгінс | Элайджа Вуд |
Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
Саруман Белы | Крыстафер Лі |
Смаўг / Некрамант | Бенедыкт Камбербэтч |
Вярхоўны Гоблін | Бары Хамфрыс |
Трандуіл | Лі Пейс |
Легалас | Арланда Блум |
Трор | Джэфры Томас |
Траін II | Майкл Мізрахі |
Ліндзір, эльф Рывендэла | Брэт Мак-Кензі |
Азог | Ману Бенет |
Гоблін | Джэймс Трэвена-Браўн |
Гоблін | Рэнэ Катальда |
Больг | Конан Стывенс |
Троль Том | Уільям Кірхер |
Троль Уільям | Пітэр Хэмблтан |
Троль Берт | Марк Хэдлау |
Язнег | Джон Роўлс |
Ворыварт, хобіт з Шыра | Цімаці Бартлет |
Малады Траін | Томас Робінс |
Таўрыэль | Эванджэлін Лілі |
Зноскі
- ↑
- ↑ Bulbeck, Pip. New Zealanders to See 'The Hobbit: An Unexpected Journey' on Nov. 28(недаступная спасылка). The Hollywood Reporter (6 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2012. Праверана 24 September 2012.
- ↑ IMDb — Release dates
- ↑ Рэжысёр «Хобіта» ненавідзіць фэнтэзі.
- ↑ Guillermo del Toro Drops Out of The Hobbit Архівавана 5 снежня 2013. (англ.)
- ↑ Guillermo del Toro chats with TORN about 'The Hobbit' films! (англ.)
- ↑ Часопіс «Свет фантастыкі» — Трое і хобіт
- ↑ Гільерма Дэль Тора падзяліўся планамі наконт «Хобіта» — часопіс Empire, Лабараторыя Фантастыкі
- ↑ «Хобіта» пачнуць здымаць у лютым 2011 года і адразу ў 3D, Більба сыграе Марцін Фрымен — NEWSRu.Com
- ↑ Трылогія «Хобіт» апублікавала свой бюджэт
- ↑ Трылогія «Хобіт» апынулася ў 3 разы даражэйшай за «Уладара Пярсцёнкаў» (23 кастрычніка 2014).
- ↑ Хенет Анун. Усё пра хобіта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 2 лістапада 2012.
- ↑ Пітэр Джэксан змяняе дызайн свайго твора . Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 2 лістапада 2012.
- ↑ Мікалай Чабатароў. Хобіт». Сярэдневяковая зброя ў фільме(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ The Cast So Far Архівавана 27 снежня 2013.
- ↑ Hobbit, The: An Unexpected Journey (2012)(недаступная спасылка)