Хлебазапасны магазін, рускае гутарковае мангазея — скарбовая або грамадская ўстанова ў Расійскай імперыі, якая займалася назапашваннем збожжа на выпадак голаду або стыхійнага бедства, а таксама выдачай збожжавых пазык (напрыклад, сялянам на пасеў пасля засухі), часам і гандлем збожжам. Пачатковы запас выдаткоўваў дзяржаўны скарб або збірала грамада збожжам ці грашыма. Прыбыткі ад пазык і гандлю ішлі на павелічэнне запасаў. Хлебазапасныя магазіны былі часткай сістэмы назапашвання рэсурсаў агулам.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.