Хламідамонас | |||||||||||||||||
Хламідамонас пад электронным мікраскопам. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Chlamydomonas Ehrenb., 1834, nom. cons. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Chlamydomonas pulvisculus (O.F.Müll.) Ehrenb., 1834
| |||||||||||||||||
|
Хламідамонас (Chlamydomonas) — род зялёных водарасцей сямейства хламідаманадавых.
Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах (часцей забруджаных, са стаячай вадой), у глебе, на наземных субстратах. На Беларусі 18 відаў.[1]
Мікраскапічныя аднаклетачныя рухомыя арганізмы з двума жгуцікамі і гладкай абалонкай без вырастаў. Плаваюць свабодна або прымацоўваюцца да водных беспазваночных жывёл. Хларапласты чашападобныя, пласціністыя, зорчатыя, з 1—2 пірэноідамі і вочкам. Бясполае размнажэнне дзяленнем на 2—8 зааспор, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія, радзей аагамія.
Выкарыстоўваюць у ачышчальных збудаваннях, культывуюць у лабараторыях для даследаванняў па генетыцы фотасінтэзу, біялогіі развіцця, вызначэння таксічнасці забруджаных вод.
Зноскі
- ↑ Міхеева (2003)
Літаратура
- Міхеева Т. Хламідамонас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).