Хетуміды (арм.: Հեթումյան — Hetumian) ці Ашыніды — армянская княская, а з 1226 года царская дынастыя ў Кілікійскай Арменіі. Хетуміды таксама вядомыя як княскі дом Ламброна.

Заснавальнікам кілікійскай княскай дынастыі з'яўляецца Ашын, які завалодаў крэпасцю Ламброн. Дынастыя робіцца царскай з таго моманту, калі сын Канстанціна з Папарана Хетум I робіцца царом Кілікіі, жаніўшыся з царыцай Забель, што ўспадкавала трон ад свайго бацькі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.