Хельская каса (слушать ; польск.: Mierzeja Helska; кашубск.: Hélskô Sztremlëzna; ням.: Halbinsel Hela або Putziger Nehrung) — размешчаная па ўзбярэжжа Балтыйскага мора пясчаная каса. Даўжыня касы складае 35 км, шырыня вар'іруецца ад трохсот метраў да трох кіламетраў. Хельская каса аддзяляе Пуцкі заліў (заходняя частка Гданьскай бухты) ад Балтыйскага мора.
Адміністрацыйны статус і населеныя пункты
У адміністрацыйным плане каса ўваходзіць у склад Пуцкага павета Паморскага ваяводства Польшчы.
На крайнім пункце касы размешчаны горад Хель, які з'яўляецца папулярным курортам. Таксама на Хельскай касе размешчаны гарады Ястарня, Уладыславава і некалькі невялікіх пасёлкаў і вёсак.
Гісторыя
Пасля Першай сусветнай вайны Хельская каса ўвайшла ў склад Польшчы. Усведамляючы важнае стратэгічнае значэнне касы, палякі ператварылі яе ў ваенны умацаваны раён. 1 верасня 1939 года войскі нацысцкай Германіі атакавалі польскія ўмацаванні на касе. Абарона Хельской косы стала адной з першых бітваў Другой сусветнай вайны.
Спасылкі
- Інфармацыя для турыстаў Архівавана 27 красавіка 2017.