Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хэлм[1] (польск.: Chełm, укр.: Холм) — горад на правах павета ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмскага павета. Размешчаны на Хэлмскім узвышшы, на беразе ракі Угэркі (прыток Заходняга Буга, вышыня берага 20-40 метраў). Гістарычна галоўны горад Холмшчыны, некаторы час сталіца ўдзельных князёў і Галіцка-Валынскай дзяржавы. Насельніцтва — 63 949 жыхароў (2016 год).
Адлегласць па прамой ад Хэлма да Варшавы — 207 км, да Мінска — 407 км, да Кіева — 500 км.
Гісторыя
Былы сталічны горад Галіцкага княства, да 1770-х гадоў — галоўны горад Холмскай зямлі Рускага ваяводства Рэчы Паспалітай, у далейшым — губернскі горад Холмскай губерні ў Расійскай імперыі. У 1875 годзе ў горадзе адбылася ліквідацыя Холмскай уніяцкай епархіі.
У 1975—1998 гадах Хэлм быў цэнтрам Хэлмскага ваяводства.
Зноскі
Літаратура
- «Енциклопедія українознавства» (У 10-х томах), Головний редактор Володимир Кубійович; м. Париж, Нью-Йорк; вид. «Молоде життя», 1954—1989 рр., стаття В.Кубійовича. (укр.)
- Батюшков М., «Холмская Русь», П. 1887 г.; (руск.)
- Czernicki K., «Chelm, przeszlosc і pamiatki», м. Холм 1936 р.;
- Січинський В., «Місто Холм», Кр. 1941 р.; (укр.)
- Пастернак Є., «Нарис історії Холмщини і Підляшшя», м. Вінніпеґ — Торонто, 1968 р.;
- Zimmer B. Miasto Chelm. В.-Кр. 1974 р.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хэлм
- Афіцыйная старонка Архівавана 18 мая 2012. (польск.)