Хведар Данілюк | |
---|---|
![]() Хведар Данілюк з сынам | |
Нараджэнне |
12 жніўня 1887 |
Смерць |
29 ліпеня 1960 (72 гады) |
Дзеці | Барыс Данілюк |
Хведар Данілюк (12 жніўня 1887, в. Сурынка, Слонімскі павет — 29 ліпеня 1960, Нью-Ёрк) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка.
Жыццяпіс
Нарадзіўся 12 жніўня 1887 года ў в. Сурынка Слонімскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г.
У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. З лета 1944 г. — у эміграцыі, выконваў абавязкі ад’ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС.
У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
Зноскі
Літаратура
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.