Хаўер Наварэтэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 1956[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кінакампазітар, кампазітар |
Узнагароды |
Хаўе́р Наварэ́тэ (ісп.: Javier Navarrete; нар. 9 мая 1956, Тэруэль) — іспанскі кампазітар, найбольш вядомы як аўтар музыкі для кіно.
Біяграфія
Наварэтэ родам з Тэруэля, Іспанія. Пасля вучобы ў чылійскага кампазітара Габрыэля Брнчыча ў Барселоне ён заняўся авангарднымі выступленнямі і даследаваннямі ў галіне электроннай музыкі. У 1976 годзе на Міжнародным фестывалі ў Барселоне адбылася прэм’ера яго першых кампазіцый, якія атрымалі прызнанне крытыкаў і публікі.
У 1981 годзе Наварэтэ стварыў першы іспанскі ансамбль, які выступаў у жанры музычнага мінімалізму. У 1986 годзе ён напісаў музыку для свайго першага фільма «У шкляной клетцы» — культавага фільма жахаў, які прынёс яму славу. Рэжысёр Гільерма дэль Тора папрасіў Хаўера Наварэтэ напісаць музыку для «Хрыбта д’ябла», а затым і для «Лабірынта фаўна», які прынёс яму намінацыі на «Оскар» і «Грэмі».
У 2007 годзе Наварэтэ пераехаў у Лос-Анджэлес, каб паспрабаваць свае сілы ў вялікіх галівудскіх студыйных праектах, у прыватнасці, у блокбастары «Гнеў Тытанаў». Але працягваў пры гэтым супрацоўнічаць з еўрапейскімі рэжысёрамі, уключаючы Джордана Скота і яго фільм «Трэшчыны». У 2012 годзе Наварэтэ напісаў музыку для біяграфічнага фільма «Хэмінгуэй і Гелхорн» рэжысёра Філіпа Каўфмана з Клайвам Оўэнам і Ніколь Кідман у галоўных ролях і быў удастоены прэміі «Эмі» за выдатную музычную кампазіцыю для тэлефільма. У 2011 годзе ён вярнуўся ў Еўропу і пачаў працаваць над фільмамі ў Лондане.
Наварэтэ напісаў музыку для некалькіх міжнародных і амерыканскіх фільмаў, сярод якіх «Візантыя» і «Грэта» рэжысёра Ніла Джордана, азіяцкі блокбастар Пітэра Пау «Чжун Куй: Снежная панна і цёмны крышталь» і французская камедыя П’ера Гадо «Рауль Табюрын». Наварэтэ напісаў і спрадзюсіраваў оперу «Лос Амантэс», заснаваную на легендзе XIII стагоддзя яго роднага горада Тэруэль. Прэм’ера оперы адбылася ў 2017 годзе ў царкве Сан-Педра пры поўным аншлагу і мела такі поспех, што было вырашана зрабіць яе паказ штогадовай падзеяй.
Апошнія праекты Хаўера Наварэтэ ўключаюць драму аб грамадзянскай вайне ў ЗША «Імператар» рэжысёра Марка Эміна і заснаваны на рэальных падзеях трылер «Гук свабоды» рэжысёра Алехандра Мантэвердэ з Джэймсам Кэвізелам у галоўнай ролі.
Выбраная фільмаграфія
- 1986 — «У шкляной клетцы»
- 2001 — «Хрыбет д’ябла»
- 2006 — «Лабірынт фаўна»
- 2009 — «Трэшчыны»
- 2012 — «Гнеў Тытанаў»
- 2012 — «Хэмінгуэй і Гелхорн»
- 2012 — «Візантыя»
- 2015 — «Чжун Куй: Снежная панна і цёмны крышталь»
- 2018 — «Грэта»
- 2018 — «Рауль Табюрын»
- 2020 — «Імператар»
- 2023 — «Гук свабоды»
Ацэнкі творчасці
Ацэньваючы ўласную творчасць, Наварэтэ адзначаў, што яго ўлюбёныя саўндтрэкі — «Лабірынт фаўна», «Трэшчыны» і «Візантыя»[4].
Зноскі
- ↑ Javier Navarrete // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Javier Navarrete // MAK
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.
Спасылкі
- Хаўер Наварэтэ на сайце «Internet Movie Database»