Хаўер Мілей
ісп.: Javier Gerardo Milei
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
10 снежня 2021 10 снежня 2023
President of the Libertarian Party (Argentina)[d]
з 23 лютага 2019
абраны прэзідэнт[d] (Аргенціна)
з 19 лістапада 2023
прэзідэнт Аргенціны
з 10 снежня 2023
Папярэднік Альберта Фернандэс

Нараджэнне 22 кастрычніка 1970(1970-10-22) (53 гады)
Імя пры нараджэнні ісп.: Javier Gerardo Milei
Веравызнанне каталіцтва[1]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, пісьменнік, настаўнік, вядучы, радыёвядучы, палітык, каментатар, дзяржаўны служачы, футбаліст
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт javiermilei.com (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаўер Герарда Мілей (ісп.: Javier Gerardo Milei; нар. 22 кастрычніка 1970, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі палітык, бізнесмен і эканаміст. Абраны прэзідэнт Аргенціны (з 2023).

Біяграфія

Бацька — кіроўца аўтобуса. Вучыўся ў сярэдняй школе Кардэнала Капэлаі. У познім падлеткавым і раннім дарослым узросце быў брамнікам у футбольным клубе «Чакарыта Хуніярс» да 1989 года. Таксама спяваў у гурце «Everest», які ў асноўным выконваў каверы The Rolling Stones.

Хаўер Мілей узначальвае Лібертарыянскую партыю, якая ўваходзіць у правы альянс «Свабода надыходзіць». На прэзідэнцкіх выбарах у 2023 годзе ён выступаў за мінімальнае ўмяшанне дзяржавы ў жыццё, за скасаванне цэнтральнага банка і з прапановай замяніць нацыянальную валюту на долар, не падтрымлівае ўдзел Аргенціны ў БРІКС. Яго сапернікам у другім туры, які прайшоў 19 лістапада, быў міністр эканомікі Аргенціны Серхіа Маса, кандыдат ад кіруючай кааліцыі «Саюз дзеля радзімы». Хаўер Мілей атрымаў большасць галасоў і абраны новым прэзідэнтам Аргенціны[7].

Палітычныя погляды

Актыўны прыхільнік аўстрыйскай школы эканомікі, крытык папярэдняй эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі Аргенціны. Мілей пераважна характарызуе сябе як мінархіст і лібертарыянец, падтрымлівае капіталістычны лад, свабоду выбару ў такіх пытаннях як абарот зброі, аднаполыя шлюбы, прастытуцыя, спажыванне псіхаактыўных рэчываў[8][9].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.