Хасэ Соса | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хасэ Эрнеста Соса | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Principito[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1985[2][3] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Аргенціна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Эстудыянтэс | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасэ Эрнеста Соса (ісп.: José Ernesto Sosa; нар. 19 чэрвеня 1985, Каркаранья, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Эстудыянтэс». Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2005—2013).
Клубная кар’ера
Соса гуляў за аргенцінскі клуб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сезоне 2005/06 Хасэ паказваў шыкоўную гульню і дапамог клубу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргенціны, а трэнер клуба Дыега Сімеонэ раіў яму перайсці ў рымскі «Лацыа», але насуперак усяму 24 лютага 2007 года ігрок перайшоў у мюнхенскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн еўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу іграка. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Клаўсуры 2007 года.
Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клуба Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клуб «Эстудыянтэс». Пасля сканчэння арэндавага пагаднення 30 жніўня 2010 года, Соса далучыўся да італьянскага клуба «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[4].
26 ліпеня 2011 года было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клуба «Металіст»[5][6]. Соса ў новым клубе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Себасцьяна Верона. 28 чэрвеня 2012 года стаў капітанам харкаўскага клуба.
1 студзеня 2014 года далучыўся да складу «Атлетыка» ў шасцімесячную арэнду[7]. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдскага клуба ў чэмпіянаце Іспаніі. 31 жніўня 2014 года ігрок быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клубу «Бешыкташ» і пазней выкуплены.
У жніўні 2016 года перайшоў у «Мілан»[8]. Улетку 2017 года «Мілан» узмацніўся новымі ігракамі, у выніку Соса страціў месца ў складзе. У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду турэцкаму «Трабзанспору»[9]. У студзені 2018 года «Трабзанспор» актывіраваў опцыю выкупа паўабаронцы за 3,4 млн еўра.
У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Фенербахчэ». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У жніўні 2022 года далучыўся да «Эстудыянтэса», дзе пачынаў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
28 лютага 2007 года Соса быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Аргенціны Альфіа Басіле ў склад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў з пераходам Хасэ ў мюнхенскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі.
Дасягненні
Клубныя
«Эстудыянтэс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2006 (А)
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2008
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Кубка Германіі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2010
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2014
«Бешыкташ»:
- Чэмпіён Турцыі: 2016
«Мілан»:
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016
«Трабзанспор»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2020
Міжнародныя
Аргенціна:
- Пераможца турніру на Алімпійскіх гульнях: 2008
Зноскі
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ José Sosa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JOSE ERNESTO SOSA // Argentine Soccer Database
- ↑ Sosa completes switch to Napoli. Bayern Munich.
- ↑ Sosa wechselt nach Charkiw. Kicker.de.
- ↑ Exóticos destinos para José Sosa y Felipe Melo Архівавана 4 кастрычніка 2011.. Mercafutbol.com.
- ↑ Atlético agree Sosa loan deal Архівавана 2 студзеня 2014.. AS.
- ↑ Хосе Соса перешел из «Бешикташа» в «Милан». by.tribuna.com.
- ↑ «Трабзонспор» арендовал Сосу у «Милана». by.tribuna.com.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хасэ Эрнеста Соса