![]() Хасэ Антоніа Рэес | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 верасня 1983[1][2][…] |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Памёр |
1 чэрвеня 2019[3] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон (ісп.: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасня 1983, Утрэра, Іспанія — 1 чэрвеня 2019) — іспанскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца ці нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2003—2006).
Кар’ера
Раннія гады
Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клуба «Севілья» ва ўзросце 10 гадоў. Яго талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клуб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Севільі» атрымаў рэпутацыю ўніверсальнага нападніка і стаў рэзка набіраць папулярнасць.
«Арсенал»
Узімку 2004 года ігрок перайшоў у склад лонданскага «Арсенала». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе англійскага клуба Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлсбра».
«Рэал»
Улетку 2006 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасць мадрыдскі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрв’ю некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.
У сезоне 2006/07 Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасцю забітымі мячамі, два з якіх — у матчы апошняга тура супраць «Мальёркі» (3:1) — прынеслі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасля заканчэння сезону ў прэсе з’явіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсці ў «Ліён».
«Атлетыка»
31 ліпеня 2007 года Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Атлетыка». За гэты трансфер «Арсенал» атрымаў каля 12 мільёнаў еўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам. 27 жніўня 2010 года забіў за «Атлетыка» гол у матчы Суперкубка УЕФА супраць італьянскага «Інтэра», сустрэча скончылася перамогай іспанцаў з лікам 2:0.
«Севілья»
5 студзеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Севільяй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 года[4]. Сума трансфера склала 3,5 млн еўра[5]. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. 1 чэрвеня 2016 года стала вядома аб тым, што Рэес пакідае «Севілью»[6].
«Эспаньёл»
28 чэрвеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Рэеса ў «Эспаньёл»[7]. У маі 2017 года пакінуў каманду[8].
Апошнія гады
У першай палове сезону 2017/18 заставаўся без клуба, а ў студзені 2018 года стаў іграком «Кордавы»[9]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў кітайскі клуб «Сіньцзян Цяньшань Леапард».
У студзені 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад «Эстрэмадуры».
Загінуў 1 чэрвеня 2019 года ў дарожна-транспартным здарэнні[10].
Дасягненні
«Арсенал»:
- Чэмпіён Англіі: 2004
- Уладальнік Кубка Англіі: 2005
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2007
«Бенфіка»:
- Уладальнік Кубка лігі Партугаліі: 2009
«Атлетыка»:
- Уладальнік Кубка Інтэртота: 2007
- Пераможца Лігі Еўропы (2): 2010, 2012
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2010
«Севілья»:
- Пераможца Лігі Еўропы (3): 2014, 2015, 2016
Зноскі
- ↑ José Antonio Reyes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ José Antonio Reyes // FBref.com
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/48483157
- ↑ Reyes wechselt von Atletico Madrid zum FC Sevilla. Transfermarkt.de
- ↑ «Севилья» заплатила «Атлетико» за Рейеса около € 3,5 млн. championat.com
- ↑ Рейес покинул «Севилью». by.tribuna.com.
- ↑ «Эспаньол» объявил о переходе Рейеса. by.tribuna.com.
- ↑ Хосе Антонио Рейес покинул «Эспаньол». by.tribuna.com.
- ↑ Хосе Антонио Рейес перешел в «Кордобу». by.tribuna.com.
- ↑ Экс-форвард «Арсенала» и «Реала» Хосе Антонио Рейес погиб в ДТП. by.tribuna.com.
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)