Харытон Пракопавіч Лапцеў
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, ваенны
Дата нараджэння 1700[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1763(1763-12-21)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя

Харытон Пракопавіч Лапцеў (руск.: Харито́н Проко́фьевич Ла́птев, 1700 — 1763) — расійскі даследчык Арктыкі. Капітан 1-га рангу. Стрыечны брат Дз. Я.Лапцева.

На флоце з 1718 года. У 1739-42 гадах кіраваў адным з паўночных атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле С. І. Чэлюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне паўвострава Таймыр паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, адкрыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя астравы. Па заканчэнні экспедыцыі служыў на Балтыйскім флоце. Імем Лапцева названы: марскі бераг на паўвостраве Таймыр, мыс на паўвостраве Чэлюскін і інш.; у гонар Х. П. і Дз. Я.Лапцевых названа мора Лапцевых.

Літаратура

  1. Hariton Prokof'evič Láptev // NUKAT — 2002.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.