Харыс
англ.: Harris County
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1836
Насельніцтва
  • 4 731 145 чал. (2020, 1 красавіка 2020)[1][2]
Плошча
  • 4 604 км²
Харыс на карце
Часавы пояс CDT[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Харыс (англ.: Harris county) — акруга штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. Па дадзеных перапісу 2020 года насельніцтва акругі складала 4731145 чалавек.[3] Такім чынам акруга Харыс займае першае месца па колькасці насельніцтва сярод акруг Тэхаса, а таксама трэцяе сярод усіх акруг ЗША. Акруговы цэнтр — горад Х’юстан, самы вялікі горад штата і чацвёрты па велічыні горад у Злучаных Штатах. Акруга была заснавана ў 1836 годзе.[4][5] Названа ў гонар Джона Рычардсана Харыса, аднаго з ранніх пасяленцаў на тэрыторыі акругі, які заснаваў горад Гарысберг на Буфала-Баю ў 1826 годзе.[4] Паводле перапісу насельніцтва ад ліпеня 2021 года, насельніцтва акругі Харыс павялічылася да 4728030 чалавек, што складае больш за 16 % насельніцтва Тэхаса.[6][7] Акруга Харыс уваходзіць у склад метрапалітэнскага статыстычнага арэала Х’юстан-Вудлендс-Шугар-Ленд з дзевяццю акругамі, які з’яўляецца пятым па колькасці насельніцтва метрапалітэнскім статыстычным арэалам у Злучаных Штатах.

Зноскі

  1. https://public.tableau.com/shared/3KTJD6WHF Праверана 22 жніўня 2021.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  3. 2020 Population and Housing State Data. United States Census Bureau. Праверана August 12, 2021.
  4. 1 2 Henson, Margaret Swett (January 25, 2018) [June 15, 2010]. «Harris County». Handbook of Texas (online ed.). Texas State Historical Association.
  5. Harris County. Texas Almanac. Texas State Historical Association (22 мая 2015). Праверана June 20, 2015.
  6. July 1, 2021 U.S. Census Bureau Estimates for Harris County, Texas
  7. U.S. Census Bureau (March 23, 2017). Maricopa County Added Over 222 People Per Day in 2016, More Than Any Other County. Прэс-рэліз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.