Харыберт II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Charibertus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дагаберт I | ||||||
Пераемнік | Хільперык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
618[1]
|
||||||
Смерць |
8 красавіка 632[1] |
||||||
Род | Меравінгі[1] | ||||||
Бацька | Хлотар II | ||||||
Маці | Сіхільда[d][1] | ||||||
Дзеці | Хільперык Аквітанскі[d][2] | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харыберт II (каля 614 — раней 8 красавіка 632) — кароль франкаў (629 — 632), з дынастыі Меравінгаў. Сын Хлотара II і Сіхільды. Імя Харыберт паходзіць ад франкскага «Які ззяе ў войску».
Спроба Харыберта захапіць каралеўства
Пасля смерці бацькі, Харыберт, пры падтрымцы свайго дзядзькі па матчынай лініі Брадульфа зрабіў спробу захапіць каралеўства, але яго спроба мела мала поспеху, бо ён, паводле слоў Фрэдэгара, быў просты розумам[3]. Брадульф жа быў забіты герцагамі Амальгарам і Арнебертам і патрыцыем Вілебадам па загадзе Дагаберта I[4].
Каралеўства Харыберта
Аднак у далейшым Дагаберт I, па нечай добрай парадзе, вылучыў брату краіну на поўдзень ад Луары да Пірэнеяў, якая ўключала ў сябе акругі гарадоў Тулузы, Кагора, Ажэна, Сента і Перыгё, з умовай, што Харыберт ніколі не будзе прэтэндаваць на каралеўства іх бацькі. Гэтыя землі былі падараваны яму разам з дастатковым утрыманнем для яго двара. Сваёй сталіцай Харыберт зрабіў Тулузу. У 632 годзе яго армія скарыла ўсю Гасконь і, такім чынам, пашырыла яго каралеўства[5].
Смерць Харыберта
У далейшым паміж братамі захоўваліся добрыя адносіны, і Харыберт нават быў хросным бацькам сына Дагаберта Сігіберта[6]. На 3-ем годзе кіраванні, Харыберт да сваіх уладанняў далучыў Гасконь, паспяхова адбіў яе ў баскаў. Харыберт памёр раней 8 красавіка 632 года ў Бле (магчыма, быў забіты па загадзе Дагаберта). Ён пакінуў малалетняга сына па імі Хільперык, які ненадоўга перажыў яго. Гаварылі, што ў яго забойстве былі замяшаны людзі Дагаберта. Дагаберт I адразу ўзяў пад сваю ўладу ўсё каралеўства Харыберта, уключаючы Гасконь, і загадаў герцагу Баронту ўзяць казну Харыберта і даставіць яму. Але вядома, што значная яе частка знікла з-за падману Баронта, і большая частка скарбаў была раскрадзена[7].
Дынастыя Меравінгаў | ||
Папярэднік Дагаберт I |
Кароль Аквітаніі 629 — 632 |
Пераемнік Хільперык |
Заўвагі
- 1 2 3 4 Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 99–100. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 56.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 58.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 57.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 62.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 67.
Літаратура
- Фредегар. Хроника, кн. IV / / The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Книга истории франков = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
- Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харыберт II
- CLOTAIRE II 584—629 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 27 студзеня 2012.
- Charibert II von Frankenkoenig (ням.)(недаступная спасылка). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 27 студзеня 2012.
- Хариберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.