Вёска
Харсы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
51°39′56″ пн. ш. 23°35′01″ у. д.
Насельніцтва
  • 65 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212843076
Харсы на карце Беларусі ±
Харсы (Беларусь)
Харсы
Харсы (Брэсцкая вобласць)
Харсы

Харсы́[2] (трансліт.: Charsy, руск.: Харсы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Уладава, побач з аўтадарогай Брэст — Тамашоўка, на поўнач — лес, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, якой належала 422 дзесяціны зямлі. У 1886 годзе вёска — былое прыватнае ўладанне пры р. Буг, царкоўна-прыходская школа, капліца. У 1897 годзе ў сяле царква, школа, ветраны млын.

У 1905 годзе вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 13 двароў, загубілі 8 жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Інфраструктура

  • Магазін
  • Клуб
  • Бібліятэка

Насельніцтва

  • 87 двароў, 584 жыхары (1876)
  • 31 двор, 390 жыхароў (1886)
  • 77 двароў, 516 жыхароў (1897)
  • 76 жыхароў (1905)
  • 71 двор, 316 жыхароў (1921)
  • 88 двароў, 264 жыхары (1940)
  • 376 жыхароў (1959)
  • 357 жыхароў (1970)
  • 75 гаспадарак, 150 жыхароў (1997)
  • 60 гаспадарак, 117 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.