Харон ⯕
спадарожнік Плутона
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.)
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.)
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.)
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Дж. У. Крысці
Дата адкрыцця 22 чэрвеня 1978
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 19 591,4 км
Эксцэнтрысітэт 0[1]
Перыяд абарачэння 6,387230 ± 0,000001 дзён
(6 дзён 9 гадз 17 хвіл 36,7 с ± 0,1 с)
Нахіл арбіты 112,78 ± 0,02° (да плоскасці экліптыкі)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 1212±16 км
Маса (1,52 ± 0,06)×1021 кг
Шчыльнасць 1,65 ± 0,06 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення 0,278 м/с²
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Тэмпература паверхні -220 °C (53 K)
Атмасфера Вельмі моцна разрэджана (ціск менш 0,11 мкбар, ці 11 мПа)

Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозчыка душ мёртвых цераз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Амерыканскі зонд «New Horizons» дасягнуў і даследаваў Плутон і Харон у ліпені 2015 года.

Харон быў адкрыты амерыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.

Назва

Адразу пасля адкрыцця, нейкі час падарожнік называлі 1978 P 1. У Ваенна-марской абсерваторыі ЗША прапанавалі назву Персефона ў гонар жонкі Плутона. Сам першаадкрывальнік яшчэ 24 чэрвеня 1978 года выбраў для спадарожніка імя «Charon» у гонар свой жонкі Шарлін, якую карочанна зваў «Шар», і часцінкі «-он», па аналогіі са словамі «электрон», «нейтрон» і «пратон». А ў англійскай мове гэта назва супадае з імем Харона — перавозніка душ нябожчыкаў праз раку Стыкс. 3 студзеня 1986 года Міжнародны астранамічны саюз зацвердзіў назву Харон. Але па-англійску спадарожнік называюць таксама «Шарон».

Характарыстыкі

Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахілена на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасць — 1,72 г/см³ ([2]). Адзін абарот Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.

Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плутона.

Харон прыкметна цямней Плутона. Падобна, што гэтыя аб’екты істотна адрозніваюцца па саставе. У той час як Плутон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нейтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сістэма Плутон—Харон утварылася ў выніку сутыкненні незалежна сфарміраваных Плутона і прота-Харона, сучасны Харон утварыўся з асколкаў, выкінутых на арбіту вакол Плутона, пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб’екты пояса Койпера.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.