Харві Вайнштэйн | |
---|---|
англ.: Harvey Weinstein | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1952[1][2][…] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Georgina Chapman[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0005544 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харві Вайнштэйн (англ.: Harvey Weinstein, нар. 19 сакавіка 1952) — амерыканскі кінапрадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар» і BAFTA за фільм «Закаханы Шэкспір».
Адзін з самых вядомых прадзюсараў Галівуда. Стаў сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company. Ён працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэкспір», «Прамова караля», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Агідная васьмёрка».
Яго нечаканае звальненне стала наступствам публікацыі ў «The New York Times», якая выйшла ў 2017 годзе. Журналісты выдання паведамілі пра абвінавачванні Вайнштэйна ў сексуальных дамаганнях да маладых актрыс і супрацоўніц яго кінакампаніі[3].
24 лютага 2020 года Харві Вайнштэйна прызналі вінаватым па двух пунктах абвінавачвання ў судзе па справе аб сексуальным гвалце. 11 сакавіка яго прысудзілі да 23 гадоў турмы.
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Harvey Weinstein // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ nina.nashaniva.by