Харвацкая дэмакратычная садружнасць | |
---|---|
Hrvatska demokratska zajednica | |
![]() | |
Лідар | Ядранка Косар |
Заснавальнік | Франьё Туджман |
Дата заснавання | 17 чэрвеня 1989 года |
Штаб-кватэра |
![]() |
Краіна | |
Ідэалогія | хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм, нацыянал-кансерватызм |
Інтэрнацыянал | Міжнародны дэмакратычны саюз |
Саюзнікі і блокі |
![]() |
Маладзёжная арганізацыя | «Mladež HDZ-a» |
Колькасць членаў | 220 000[1] |
Сайт | www.hdz.hr |
![]() |
Харвацкая дэмакратычная садружнасць (харв.: Hrvatska demokratska zajednica, HDZ) — палітычная партыя правацэнтрысцкага толку. З 2003 года па 2011 год у кааліцыі з малымі партыямі ўваходзіла ва Урад Харватыі. Член Еўрапейскай народнай партыі.
Кароткая гісторыя і дзейнасць
ХДС было заснавана 17 чэрвеня 1989 года прыхільнікамі поўнай незалежнасці Харватыі ад СФРЮ. З гэтай праграмай партыя перамагла на першых дэмакратычных выбарах у 1990 годзе[2] і стала кіруючай у Сацыялістычнай Рэспубліцы Харватыя. Узначаліў партыю Франья Туджман. Пад кіраўніцтвам ХДС, у 1991 годзе, Харватыя абвясціла незалежнасць, якая была прызнана міжнароднай супольнасцю (канчатковы суверэнітэт Харватыі быў усталяваны пасля завяршэння вайны ў 1995 годзе).
Тым часам ХДС было абвінавачана ў правым экстрэмізме і парушэнні правоў чалавека, а ў другой палове 1990-х — і ў махінацыях падчас прыватызацыі. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася пасля смерці Туджмана. На прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах 2000 года левацэнтрысцкая кааліцыя на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Харватыі і Харвацкай сацыял-ліберальнай партыяй нанесла ХДС цяжкае паражэнне. Пасля гэтага з ХДС выйшаў шэраг членаў, якія ўтварылі новую партыю — Дэмакратычны цэнтр.
Пасля выбараў у ХДС пачаліся спрэчкі паміж прыхільнікамі нацыяналістычнай лініі і ўмераным крылом, якое мела намер ператварыць ХДС у дэмакратычную партыю. Апошняе, якое кіравалася Іва Санадэрам, узяло верх у нутрапартыйнай барацьбе, пасля чаго прывяло ХДС да перамогі на парламенцкіх выбарах у 2003 годзе.
Пасля нечаканага абвяшчэння Санадэрам пра свой сыход у адстаўку з пасад старшыні партыі і прэм’ер-міністра Харватыі з 4 ліпеня 2009 года ХДС узначальвае Ядранка Косар. На выбарах 2011 года ў Парламент Харватыі партыі ўдалося атрымаць 45 з 151 месца.
Старшыні партыі
Імя | Заняў пасаду | Пакінуў пасаду |
---|---|---|
Франья Туджман | 17 чэрвеня 1989 | 10 снежня 1999 |
пасада скасаваны | 10 снежня 1999 | 5 студзеня 2000 |
Уладзімір Шэкс | 5 студзеня 2000 | 29 красавіка 2000 |
Іва Санадэр | 29 красавіка 2000 | 4 ліпеня 2009 |
Ядранка Косар | 4 ліпеня 2009 | цяперашні час |
ХДС у Босніі і Герцагавіне
У Босніі і Герцагавіне існуюць дзве аналагічныя партыі — Харвацкая дэмакратычная садружнасць Босніі і Герцагавіны (заснавана 18 жніўня 1990 года ў Сараеве, лідар — Драган Човіч) і Харвацкая дэмакратычная садружнасць 1990 (заснавана 16 красавіка 2006 года ў Мостары, лідар — Божа Любіч), якая адкалолася ад яе.
Зноскі
Спасылкі
- Hrvatska demokratska zajednica (харв.)
- Hrvatska demokratska zajednica Bosne i Hercegovine (харв.)
- Hrvatska demokratska zajednica 1990 Архівавана 9 кастрычніка 2014. (харв.)