Гісторыя Харватыі |
---|
![]() |
Даславянскі перыяд |
Старажытнахарвацкая дзяржава |
Пад уладай Венгрыі |
|
Югаславія |
|
Рэспубліка Харватыя |
![]() | |
---|---|
| |
Ілірык | |
Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна | |
Асманская Боснія і Герцагавіна | |
Баснійска—Герцагавінскае паўстанне | |
Баснійскі крызіс | |
Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі | |
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў | |
Стварэнне Югаславіі | |
Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна | |
Незалежная дзяржава Харватыя | |
Другая сусветная вайна | |
СР Боснія і Герцагавіна | |
Распад Югаславіі, Баснійская вайна | |
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія | |
Дэйтанская дамова | |
Сучасная Боснія і Герцагавіна | |
Партал «Боснія і Герцагавіна» |
Харвацкая банавіна (харв.: Banovina Hrvatska) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія, якая існавала з 1939 па 1941 год.
Гісторыя
![](../I/Coat_of_Arms_of_the_Banate_of_Croatia.svg.png.webp)
Харвацкая банавіна была створана ў 1939 у выніку пагаднення Цветкавіча — Мачэка, каб аб'яднаць большасць харватаў у складзе адной адміністрацыйнай адзінкі. Новая банавіна атрымала шырокую аўтаномію. Банам быў Іван Шубашыч. У 1941 тэрыторыя банавіны ўвайшла ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя, а ў 1945 была размеркавана паміж Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Ваяводзінай (у складзе Сербіі) у складзе СФРЮ.
Геаграфія
![](../I/BanHrvatska1939.gif)
Харвацкая банавіна была самай вялікай банавінай Югаславіі і размяшчалася ў заходняй частцы каралеўства, галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Харватыі і 40 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Банавіна была ўтворана з Саўскай і Прыморскай банавін, таксама ўключыўшы ў сябе частка тэрыторыі Дунайскай, Врбаскай, Дрынскай і Зэцкай банавін. Банавіна межавала на северы з Драўскай банавінай і Венгрыяй, на ўсходзе з Дунайскай, Дрынскай, Врбаскай і Зэцкай банавінамі, на поўдні з Адрыятычным морам, на захадзе з Адрыятычным морам і Італіяй. Сталіцай банавіны быў Заграб.
Насельніцтва
Банавіна была заснавана з мэтай засяродзіць у яе межах усё харвацкае насельніцтва Югаславіі. У выніку 74 % насельніцтвы складалі харваты, 19 % сербы. З 99 котараў банавіны харваты складалі большасць у 81, сербы ў 17, башнякі у 1.