Харальд I Хорфагер (стар.-сканд.: Haraldr hárfagri, нарв.: Harald I Hårfagre; каля 850 — каля 933) — Хальвдана Чорнага, конунг Вестфальда, першы кароль Нарвегіі. Прадстаўнік роду Інглінгаў, родапачынальнік дынастычнай галіны Хорфагераў, якая кіравала Нарвегіяй да XIV стагоддзя. Сын дробнага конунга з роду Інглінгаў. Згодна з сагамі, чарада перамог Харальда над мясцовымі хеўдынгамі ўвянчалася вялікай бітвай пад Хафрсфіёрдам (каля 872 года), пасля якой ён стаў называць сябе «кіраўніком нарвежцаў». Менавіта тады ўвайшоў ва ўжытак тапонім «Нарвегія» (што значыць «паўночны шлях»).
Зноскі
Літаратура
- Gwyn Jones. A History of the Vikings. Oxford University Press, 2001. ISBN 0192801341. Pages 80–95.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.