Хан Ган | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1970[1][2][…] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Han Seung-won[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, раманіст, журналістка |
Гады творчасці | з 1995 |
Жанр | мастацкі вымысел[d] |
Мова твораў | карэйская |
Прэміі | |
han-kang.net | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хан Ган (кар.: 한강, нар. 27 лістапада 1970, Кванджу) — паўднёвакарэйская пісьменніца[3]. Лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2016 года за раман «Вегетарыянка», пра жанчыну, якая прыняла рашэнне перастаць есці мяса[4]. Гэты раман — адна з першых яе кніг, якія былі перакладзены на англійскую мову.[5]
Біяграфія
Хан Ган — дачка пісьменніка Хан Сынвона.[6] Нарадзілася ў Кванджу і ў 10-гадовым узросце пераехала ў сеульскі Суюры, пра які ласкава піша ў рамане «Урокі грэчаскага». Вывучала карэйскую літаратуру ва ўніверсітэце Ёнсе.[7] Яе брат Хан Долім таксама пісьменнік.
Хан пачала сваю пісьменніцкую кар’еру, калі адзін з яе вершаў быў апублікаваны ў выпуску часопіса «Таварыства і літаратура». Яе афіцыйны дэбют адбыўся ў наступным годзе, калі яе апавяданне «Пунсовы якар» стаў пераможцам літаратурнага конкурсу Сеул Сінмун.
У 2005 годзе Хан Ган атрымала Літаратурную прэмію Лі Сана.
Пачынаючы з лета 2013 года, Хан выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Сеульскім інстытуце мастацтваў.
У 2018 годзе раман Хан Ган «Любімаму сыну» быў адабраны для арт-праекта шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан «Бібліятэка будучыні». Ён будзе апублікаваны ў 2114 годзе ў анталогіі са 100 тэкстаў. Да таго часу рукапіс будзе захоўвацца ў Deichmanske bibliotek у Осла ў нявыдадзеным і непрачытаным выглядзе.[8]
У 2021 годзе Хан Ган апублікавала раман «Я не развітваюся» (작별하지 않는다), у якім вачыма трох жанчын паказана паўстанне на востраве Чэджуда. Раман быў узнагароджаны французскай прэміяй Медычы 2023 года за лепшы замежны твор.[9]
У 2023 годзе была выбрана міжнародным пісьменнікам Каралеўскага літаратурнага таварыства.[10]
Крыніцы
- ↑ Han Kang // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kang Han // Babelio — 2007.
- ↑ "한강 " biographical PDF available at: http://klti.or.kr/ke_04_03_011.do# Архівавана 21 верасня 2013 года.
- ↑ Alter, Alexandra. Han Kang Wins Man Booker International Prize for Fiction With ‘The Vegetarian’ (англ.). The New York Times (17 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2016. Праверана 17 May 2016.
- ↑ Fan, Jiayang (8 January 2018). "Han Kang and the Complexity of Translation". The New Yorker. Праверана 21 November 2021.
In 2016, “The Vegetarian” became the first Korean-language novel to win the Man Booker International Prize, which was awarded to both its author, Han Kang, and its translator, Deborah Smith.
- ↑ Humans As Plants (англ.). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 22 мая 2017.
- ↑ Montgomery, Charles. Sunday meeting with Han Kang (한강) author of Vegetarian (채식주의자) (англ.) (11 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 8 сакавіка 2023.
- ↑ Yonhap. Han Kang hands over book to Norway's Future Library project (англ.). The Korean Herald (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2019. Праверана 10 верасня 2019.
- ↑ Роман Хан Ган «Я не прощаюсь» удостоен премии Медичи (руск.). world.kbs.co.kr. Праверана 23 снежня 2023.
- ↑ RSL International Writers | 2023 International Writers . Royal Society of Literature (3 верасня 2023). Праверана 3 December 2023.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Хан Ган (англ.) (кар.)