Вёска
Халіпы
± |
Халі́пы[1] (трансліт.: Chalipy, руск.: Халипы) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 57 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 92 км ад Віцебска, 4 км ад станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Ловаць). На захадзе і паўночным усходзе ляжаць лясныя масівы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лугаўскія, Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя
У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе ўласнасць памешчыка, тайнага саветніка Я. Булгакава (перададзена яму з Усвяцкага староства пасля 1772 года). З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска, у Езярышчанскім старостве, у маёнтку Чурылава князя Мікалая Шчарбатава. У 1841 годзе адносілася да Дубакрайскага царкоўнага прыхода. У 1846 годзе вёска ў фальварку Нікаполь маёнтка Чурылава. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Дубакрайскай воласці Гарадоцкага павета, адносілася да Вузкаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 251 дзесяціна зямлі. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені (у 1925 годзе 30 вучняў). З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1933 годзе працаваў калгас «Бальшавік», мелася кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую Сусветную вайну ў лютым 1942 года спалена гітлераўцамі, загінулі 3 жыхары, з фронту не вернуліся 19 аднавяскоўцаў. У 1970 годзе ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 2 двары, 19 рэвізскіх душ (1785)
- 117 рэвізскіх душ (1839)
- 19 двароў, 111 рэвізскіх душ (1841)
- 15 двароў, 120 рэвізскіх душ (1846)
- 37 двароў, 239 жыхароў (1905)
- 48 двароў, 265 жыхароў (1920)
- 50 двароў, 287 жыхароў (1926)
- 30 двароў, 98 жыхароў (1940)
- 74 жыхары (1970)
- 11 гаспадарак, 17 жыхароў (2000)
- 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх